
Старонкi жыцця
Уладзіміра Сяменавіча Караткевіча
Падрыхтаваў вучань 10 « В » класа
Ачапоўскi Андрэй

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч - адна з найбольш яскравых фігур у беларускай літаратуры другой паловы XX ст. класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, драматург, кінасцэнарыст, публіцыст, перакладчык.
- Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто - і тады пераможаш.

Бацькі Уладзіміра Караткевіча - Надзея Васілеўна, Сямён Цімафеевіч
1938 год - навучанне ў школе
Паступіў у СШ № 3 г. Оршы і да вайны скончыў тры класы
26 лістапада 1930 г. Дзень нараджэння
Нарадзіўся ў горадзе Оршы Віцебскай вобласці ў сям'і бухгалтара
1941 - 1944 гады -Вялікая Айчынная вайна
Вайна заспела ў Маскве, куды пасля заканчэння школы паехаў да сястры, якая там вучылася. Быў спачатку ў Маскве, потым на Разаншчыне. Пасля давялося ўцякаць, і адтуль на Урал, у наваколле Кунгура. Выпадкова даведаўся, што бацькі ў Арэнбургу. У Арэнбургу скончыў шосты клас.

1944-1949 - вучоба ў школе
Пасля вызвалення роднага горада пераехаў у Оршу і паступіў у сёмы клас сярэдняй школы, якую скончыў у 1949 годзе
1949 год - Кіеўскі дзяржаўны універсітэт
Паступіў на філалагічны факультэт рускага аддзела Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта імя Т.Р. Шаўчэнкі
1950 год - напісаў першую аповесць
Напісаў першы варыянт аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха»
Уладзімір Караткевіч у студэнтскія гады

.
29 ліпеня 1951года - надрукаваныя вершы
У аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў» надрукаваныя вершы «Здесь будет канал» і «Якубу Коласу». Адзін з іх быў на рускай мове, другі - на беларускай
Чэрвень 1952 год – наведванне Вязынкі
Наведаў Вязынку, дзе нарадзіўся Янка Купала. Пасля паездкі даслаў нарыс «Вязынка» і суправаджальны ліст жонцы Янкі Купалы – Уладзіславе Францаўне
- 1953 год - «Казкі і легенды маёй Радзімы»
У. Караткевіч даслаў свае раннія творы для ацэнкі Якубу Коласу. Прыклаў да іх суправаджальны ліст. Гэтыя творы (казкі, апрацоўкі казак, вершы і апавяданні) пад назвай «Казкі і легенды маёй Радзімы» (129 с.) змешчаныя ў агульным сшытку, які захоўваецца ў Літаратурным музеі Якуба Коласа

.
Верасень 1954 – Аспірантура
Здаваў уступныя экзамены ў завочную аспірантуру па спецыяльнасці «Руская літаратура» ў Кіеўскі дзяржаўны універсітэт імя Т.Р. Шаўчэнкі
З 1954 года - праца настаўнікам
На працягу двух гадоў працаваў настаўнікам СШ у вёсцы Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці
1955 год - Здача экзаменаў кандыдацкага мінімуму
(дыялектычны і гістарычны матэрыялізм, нямецкая мова, гісторыя рускай літаратуры, спецкурс па гісторыі рускай літаратуры)

У 1954 г. Уладзімір Караткевіч
1955 - «Машэка»
У часопiсу «Полымя» № 7 надрукаваны верш «Машэка»
Сакавік 1956 год - «Заяц варыць піва»
У час. «Полымя» № 3 надрукаваны вершы «Заяц варыць піва», «Орша». Напісаў у Лесавічах легенду «Маці Ветру»
З 1956 года - праца настаўнікам
Працаваў настаўнікам 8-й сярэдняй школы ў Оршы да 1958 года
У. Караткевіч. “Орша”.
Верш.

1957 год - напісаў п'есу «Млын на Сініх Вірах».
Прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР.
З 1958 года вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве да 1960 года
1958 год – выйшла з друку першая кніга, зборнік вершаў «Матчына душа»

1959 год - узнік пачатак рамана «Каласы пад сярпом тваім» .
Беларускае тэлебачанне паставіла п'есу «Млын на Сініх Вірах».
1960 год - выйшаў з друку зборнік паэзіі «Вячэрнія ветразі».
Вучыўся два гады на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве.
1961 год -выйшаў з друку зборнік апавяданняў і аповесцей «Блакіт і золата дня»

1964 год - напісаў раман «Каласы пад сярпом тваім». Гэта першая кніга задуманай трылогіі пра паўстанне 1863-1864 гадоў у Беларусі і Літве пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага
1965 год - публікацыя рамана ў часопісе «Полымя» № 2-6
1968 год - надрукаваны «Каласы пад сярпом тваім»

.
1969 год - Зборнік «Мая Іліяда»
1970 год -выйшла з друку кніга прозы «Чазенія»
1971 год - Закончыў нарыс «Зямля пад белымі крыламі» .

1972 год -выйшаў з друку раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»
1973 год - Лібрэта балета «Кастусь Каліноўскі»
1974 год - кніга апавяданняў і аповесцей «Вока тайфуна»

1976 год - стаў вядоўцам праграмы «Спадчына» на Беларускім тэлебачанні.
1977 год - выйшаў з друку нарыс для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту «Зямля пад белымі крыламі»
1979 год -закончыў раман «Чорны замак Альшанскі»

1980 год – за заслугі ў галіне савецкай літаратуры і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР узнагародзіў У. Караткевіча ордэнам Дружбы народаў
1981 год - беларускае тэлебачанне паставіла спектаклі «Ладдзя Роспачы» і «Лісце каштанаў»
1982 год - закончыў сцэнарый фільма «Чорны замак Альшанскі»
Спектакль
«Ладдзя Роспачы»

1984 год -На кінастудыі «Беларусьфільм» па яго сцэнарыі пастаўлены мастацкі фільм «Чорны замак Альшанскі»
Закончыў складанне і вычытку зборніка паэзіі «Быў. Ёсць. Буду», які выйшаў у 1986 годзе
Закончыў вычытку кнігі п'ес «Старыя беларускія хронікі», якая выйшла ў 1988 годзе