ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНА-ПАЗНАВАЛЬНАЯ ГУЛЬНЯ «СВАЯ ГУЛЬНЯ»
Тэма гульні «З рога ўсяго многа»
ДУА « Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска імя І.Х. Баграмяна»
Аўтар: Ачапоўская К.А., выхавацель
Правілы
У гульне прымаюць удзел тры каманды (аюо трое вучняў). У гульне прадстаўлены пытанні 5 катэгорый, якія ацэньваюцца ад 10 да 50 балаў. У пачатку гульні ў кожнай каманды 0 балаў. Для перамогі ў гульні ім неабходна адказаць на пытанні і набраць найбольшую колькасць балаў.
Калі каманда адказвае правільна, то балы залічваюцца на іх кошт і атрымлівае права выбару наступнага пытання. Калі ж каманда адказвае няправільна, то кошт пытання здымаецца з яго рахунку, а другая каманда атрымлівае магчымасць адказаць на тое ж пытанне. Калі правільны адказ ніхто не даў, то яго аб'яўляе вядучы, а пытанне зноў выбірае той, хто выбіраў папярднее. Кожны раўнд працягваецца да тога часу, пакуль у ім ня будуць разыграны ўсе пытанні, альбо пакуль не скончыцца адведзены для яго час. У наступным раўндзе права першага выбару пытання дастаецца таму, у каго меньш балаў на рахунку.
Калі выпаў «Кот у мяшку», каманда обавязана перадаць яго камусьці з супернікаў. Адказаць на такое пытанне можа толькі адзін гулец, якому падкінулі «Ката». Вядучы называе тэму пытання, а гулец выбірае кошт.
Мэта гульні: садзейнічаць стварэнню ўмоў для развіцця самарэалізацыі навучэнцаў у інтэлектуальна-развіваючай дзейнасці.
Задачы:
- забяспечыць умовы для развіцця ўважлівасці, назіральнасці і ўменняў выдзяляць галоўнае пры выбары варыянту адказу на пытанне;
- садзейнічаць развіццю ўменняў вучняў абагульняць атрыманыя веды;
-садзейнічаць развіццю ўменняў прымяняць атрыманыя веды ў нестандартных (тыповых) умовах;
- садзейнічаць развіццю навыкаў працы ў камандзе.
Матэрыялы да гульні:
- мультымедыйная апаратура;
- прэзентацыя «З рога ўсяго многа»;
- сувеніры для пераможцаў.
Папярэдняя работа
Чытанне і абмеркаванне беларускіх народных казак:
Каза-манюка
Дзедава рукавічка
Не сілай, а розумам
Залаты птах
Верабей і Мыш
Жаронцы
З рога зсяго многа
Ох і залатая табакерка
Сіняя світа налева пашыта
Музыка- чарадзей
Пшанічны каласок
Піліпка-сынок
Баран-бок абадран
Вожык і заяц
Самы дужы
Зайкава хатка
Ганарлівая варона
Ход гульні:
1.Гульцы займаюць свае месцы.
2. Вядучы знаёміць іх з правіламі гульні.
3. Пытанні і адказы:
Катэгорыя «Назвы казак»
10 балаў. Як называецца казка, у якой каза ашукала дзеда, бабу і дачку? (Каза-манюка)
20 балаў. У якой казцы жабка, рак, зайчык, ліска і воўк жылі у рукавічцы? (Дзедава рукавічка)
30 балаў. Як называецца казка, у якой чалавек барукаўся з мядзведзем і перамог? (Не сілай, а розумам)
40 балаў. КОТ У МЯШКУ. У якой казцы расказваецца пра тое, як Іван пільнаваў злодзея, што залатыя яблыкі краў? (Залаты птах)
50 балаў. У якой казцы Мыш Вераб’я падманула? (Верабей і Мыш)
Катэгорыя «Чароўныя рэчы»
10 балаў. Які чароўны прадмет малоў з аднаго зярнятка кадушку мукі? (Жаронцы)
20 балаў. Якія цудоўныя рчы падарыў Журавель Дзеду ў казцы «З рога ўсяго многа»? (Торбачку і рог)
30 балаў. КОТ У МЯШКУ. Што падарыў маленькі дзядок Ох Янку? (Залатую табакерку)
40 балаў. Якія чароўныя рэчы дапамагалі цару-чараўніку шукаць Сінюю світу налева пашыта? (Чароўныя кнігі)
50 балаў. На якіх інструментах граў музыка-чарадзей? (Дудачка і скрыпка)
Катэгорыя «Казачныя героі»
10 балаў. Адзін са страшных гультаёў у казцы «Пшанічны каласок». (Індык)
20 балаў. Хто скінуў па пяру Піліпку-сынку? (Гусі)
30 балаў. Як звалі жабу ў казцы «Дзедава рукавічка»? (Пані-пацягуня)
40 балаў. Хто больш за ўсіх шкадаваў Казу-манюку? (Дзед)
50 балаў. КОТ У МЯШКУ. У якога казачнага героя быў абадраны бок? (Баран-бок абадран)
Катэгорыя «Блытаніца»
10 балаў. КОТ У МЯШКУ. Якую расліну не вырошчвалі у казцы Верабей і Мыш? (Цыбулю)
20 балаў. Які з казачных герояў не бегаў навыперадкі да канца баразны? (Ліса)
30 балаў. Які казачны герой лішні? Назаві казку. (Дзед. “Пшанічны каласок”)
40 балаў. Якія казачныя героі заспрачаліся, хто з іх самы дужы? (Мароз, Сонца, Вецер)
50 балаў. Якога казачнага героя няма ў казцы «Пшанічны каласок»? (Ката)
Катэгорыя «Чароўныя словы і заклёны»
10 балаў. Якімі словамі можна было выклікаць хлапцоў-малайцоў у казцы «З рога ўсяго многа»? (З рога ўсяго многа)
20 балаў. КОТ У МЯШКУ. Якія словы трэба было сказаць, каб хлапцы-малайцы з казкі «З рога ўсяго многа» зніклі ў розе? (Ох, усе ў рог!)
30 балаў. Якімі словамі пужала Ліса зайкавых выратавальнікаў ў казцы «Зайкава хатка»? («Мой хвост, як дубец, як дам табе – дык будзе канец!»)
40 балаў. «Кар-кар-р! кра-кра—гэй, гэй! Я паўночны салавей!» Хто так хваліўся? (Ганарлівая варона)
50 балаў. Торбачка, раскаціся, раскруціся, дай піцення, дай ядзення!
З якой казкі словы? ( З рога ўсяго многа)
Падвядзенне вынікаў гульні. Узнагароджанне пераможцаў.