t1638878993aa.gif

 

 

Аддзел адукацыі, спорту и турызму Круглянскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі

«Круглянскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Вясёлка»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Этнакультурная праграма

 

«Нам засталася спадчына»

t1638878993ab.jpg

 

 

Аўтар: Кубека Таццяна Мікалаеўна,

педагог-арганізатар

Адрас: 213188, вул. Паркавая. 28

г.п. Круглае,

Магілёўскай вобласці

Рэспубліка Беларусь

Кантактны тэлефон: +375295120462

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Анатацыя работы

 

Тэма: Этнакультурная праграма “Нам засталася спадчына”

 

Аўтары праграмы:

Кубека Таццяна Мікалаеўна – педагог- арганізатар;

 

Анатацыя:

Праграма “Нам засталася спадчына” уяўляе своеасаблівы гульнявы модуль, які абапіраецца на тры асноўныя кампаненты народнай педагогікі:

практычныя дзеянні звязаныя з народным жыццём,

мова, як сродак перадачы вопыту ад пакалення да пакалення,

традыцыі і звычаі, народныя абрады і святочны каляндар.

Праграма разлічана на дзяцей школьнага ўзросту.

 

Накірунак работы: этнаграфічны.

 

Для якой катэгорыі прадназначана: для культарганізатараў, класных кіраўнікоў, педагогаў-арганізатараў, настаўнікаў-прадметнікаў.

 

Публікацыя: няма.

 

Поўная назва ўстановы адукацыі:

Дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Круглянскі раённы цэнтр творчасці дзяцей и моладзі “Вясёлка”

 

Адрас: індэкс 213188, вул. Паркавая. 28, г.п. Круглае Магілеўская вобласць.

 

Тэлефон: +375295120462

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Змест

 

Уводзіны………………………………………………………………………….6

 

Інфармацыйная карта…………………………………………………….8

 

Першы перыяд “Скарбы роднага краю”………………………………..9

 

Другі перыяд “Карагод праз увесь год”………………………………..12

 

Сістэма самакіравання…………………………………………………..18

 

Сістэма індывідуальнага росту “Нітачка да нітачкі”………………...20

 

Заключэнне ……………………………………………………………………..22

 

Спіс літаратуры………………………………………………………………....24

 

Дадатак №1 “Святы і абрады беларусаў”…………………………………...25

 

Дадатак №2 “Народныя гульні”……………………………………………….35

 

Дадатак №3 Забаўляльная гульня “Запавет продкаў”……………………36

 

Дадатак №4 Гутарка “Традыцыі маёй зямлі. Радавод.”…………………..41

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Уводзіны

 

Прыярытэтным напрамкам выхаваўчай працы, якая праводзіцца ва ўстановах дадатковай адукацыі становіцца фарміраванне ў моладзі сацыяльнага аптымізму і грамадзянскай сталасці, умення ўзважана і аб'ектыўна даваць адзнаку падзеям, што адбываюцца ў краіне, грамадстве. Гэта дазваляе будучым грамадзянам адчуваць сябе сацыяльна, маральна, палітычна і юрыдычна абароненымі, свядома і актыўна выконваць грамадзянскія абавязкі перад дзяржавай, грамадствам, народам, выконваць і паважаць законы сваёй краіны. Так асноўная задача дзяржаўнай палітыкі ў вобласці выхавання, вызначаная Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка: "Выхаваць грамадзяніна і патрыёта, адухоўленага ідэаламі дабра і сацыяльнай справядлівасці, здольнага дзеяць і ствараць у імя Бацькаўшчыны".

Безумоўна, што галоўным ключавым момантам пры дасягненні мэтаў і задач выхавання з’яўляецца фарміраванне ў падрастаючага пакалення непасрэднага ўяўлення пра Бацькаўшчыну, фарміраванне т.з. нацыянальнай самасвядомасці.

Нацыянальная самасвядомасць – сукупнасць уяўленняў, ведаў і пачуццяў чалавека аб сваёй прыналежнасці да пэўнай нацыі, а таксама аб самім сабе, сваім паходжанні, месцы і ролі ў жыцці роднага народа.

Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці адбываецца як следства ўтварэння нацыі, на аснове ўсведамлення свайго агульнага паходжання і непарыўнай звязанасці з роднай зямлёй, адчування самабытнасці сваёй культуры, мовы, нацыянальнага характару, менталітэту, а таксама пачуцця агульнанацыянальнай салідарнасці.

Ва ўмовах цяперашняга часу паглыбленне нацыянальнай самасвядомасці з'яўляецца важным сродкам самазахавання беларускай нацыі і раскрыцця яе творчых магчымасцей у пабудове свабоднага, дэмакратычнага грамадства, і квітнеючай краіны.

Менавіта таму, дзейнічаючы як установа дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі у адпаведнасці з агульнадзяржаўнымі і агульнаграмадскімі задачамі, з мэтаю паглыблення нацыянальнай самасвядомасці юных беларусаў, арганізуем правядзенне этнакультурнай праграмы “Нам засталася спадчына”.

Безумоўна, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці павінна адбывацца на выснове гістарычных традыцый развіцця беларускай нацыянальнай культуры. Такія традыцыі ўвабрала ў сябе беларуская народная педагогіка, якая прайшла выпрабаванні гадамі, напаўняючыся ўсё новымі спосабамі накаплення і перадачы народнай мудрасці.

Асноўнымі апорнымі пунктамі праграмы – каштоўнаснымі яе арыенцірамі сталі метады фармавання маральна і фізічна здаровай асобы, уласцівыя народнай педагогіцы, аб’ядналіся ў 3 вялікія групы:

Практычныя.

Моўныя.

Этнакультурныя.

 

Этнакультурная праграма “Нам засталася спадчына”, грунтуецца на вышэйназваных каштоўнасных арыенцірах, якія сталі асновай для стварэння гульнявых перыядаў: “Скарбы роднага краю”, “Карагод праз увесь год”, у сваёй прававой аснове абапіраецца на Закон Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі", Закон Рэспублікі Беларусь "Аб правах дзіцяці", Канцэпцыю выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь і іншыя нарматыўныя і прававыя дакументы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыйная карта

Назва

Этнакультурны праграма “Нам засталася спадчына”

Мэта

Стварэнне ўмоў для паглыблення ў падрастаючага пакалення пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, праз развіццё пачуцця пераемнасці традыцый беларускай нацыянальнай культуры.

Задачы

садзейнічаць асэнсаванню сваёй нацыянальна-культурнай прыналежнасці і важнасці яе захавання;

прывіваць дзецям любоў да роднай зямлі і да працы на ёй;

пазнаёміць дзяцей з асноўнымі сродкамі народнай педагогікі – працай, мовай, традыцыямі;

садзейнічаць фарміраванню лепшых маральных якасцяў беларусаў – талерантнасці, працавітасці, добразычлівасці;

на выснове талерантнасці, як нацыянальнай рысы беларускага характару, садзейнічаць устанаўленню інтэрнацыянальных міжкультурных і міжнацыянальных адносін;

развіваць актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Удзельнікі

Навучэнцы аб’яднанняў па інтэрэсах.

Тэрмін рэалізацыі

Студзень 2020 – май 2021 гг

Партнёры

Гісторыка - краязнаўчы музей г.п. Круглае,

РДК г.п. Круглае,

Раённая бібліятэка

Асноўныя ідэі, змест і акцэнты праграмы

Што засталося нам – нашчадкам – ад шматлікіх пакаленняў нашых продкаў – беларусаў, якія жылі на нашай зямлі за шмат гадоў да нас? Гэта традыцыі беларускага народа, якія мы павінны будзем захаваць і перадаць нашым нашчадкам.

Праграма ўяўляе своеасаблівы гульнявы модуль, які абапіраецца на тры асноўныя кампаненты народнай педагогікі:

практычныя дзеянні звязаныя з народным жыццём,

мова, як сродак перадачы вопыту ад пакалення да пакалення,

традыцыі і звычаі, народныя абрады і святочны каляндар.

Структура

Стартавая гульня-экскурс “Зямля бацькоў, зямля святая”;

Першы перыяд “Скарбы роднага краю”

(Студзень – верасень 2020 г.)

Другі перыяд “Карагод праз увесь год”

(Кастрычнік 2020 г. – май 2020 г.)

Выніковая гульня “Запавет продкаў”

Узроўні рэалізацыі

індывідуальны (выбар дзейнасці, самарэалізацыя, тэхналогія асобаснага развіцця);

групавы (дзейнасць дзяцей унутры аб’яднання па інтэрэсах);

агульнацэнтраўскі (удзел дзяцей у агульнацэнтраўскіх справах)

Чаканы вынік

Сталае асэнсаванне дзецьмі сваёй нацыянальнай прыналежнасці, захаванне нацыянальнай самасвядомасці.

Асэнсаванне дзецьмі важнага значэння народнай культуры, з яе земляробчымі каранямі, у фарміраванні светапогляду беларуса.

Паважлівае стаўленне дзяцей да народных традыцыяў і звычаяў, адчуванне імі ўзаемасувязі пакаленняў і адказнасці за далейшы лёс нацыянальнай культуры.

Развіццё грамадскай адказнасці і актыўнасці ўдзельнікаў.

Афармленне вынікаў праграмы

Складанне спецыяльнага альбома, прысвечанага вынікам праграмы, дзе знойдуць сваё адлюстраванне ўражанні дзяцей, іх малюнкі, фатаграфіі, адлюстраванне усей працы на сайце.

 

Першы перыяд “Скарбы роднага краю”

(Студзень – верасень 2020 г.)

 

Мэта: пашырыць веды ўдзельнікаў праграмы пра мясціны Круглянскага раёна: гісторыю, традыцыі, вусную народную творчасць.

 

Прапануем наступныя формы работы для рэалізацыі гульнёвага перыяду:

Гульнявая сітуацыя-практыкум “Зерне пажаданняў”

Напрыканцы “Стартавай сустрэчы” кожнаму дзіцяці асабіста ўручаецца адно зярнятка. Кожны павінен загадаць (таемна) сваё асабістае жаданне на летнія канікулы і кінуць свае зерне ў агульную скрыню. Затым вучні кожнага аб’яднання разам сеюць іх у агульную зямлю. На час заканчэння перыяду, зерне сапраўды павінна прарасці.

 

Сітуацыя-прэзентацыя “Залаты колас”

Па заканчэнні перыяду кожны павінен адказаць на пытанне, чым ён можа быць цікавым для іншых, якую карысць можа прынесці, чым дапамагчы. Адказ запісваецца на папяровых каласках, якія можна размясціць разам з сапраўднымі парасткамі.

 

Творчы конкурс: “Чароўны куфар”

Мэта: Садзейнічаць развіццю цікаўнасці дзяцей да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, і яе папулярызацыі.

Асноўная ідэя і гульнявая задача:

Мы павінны ганарыцца нашай мовай і ведаць яе. Для таго, каб пацвердзіць гэта:

Аб’яднанне здымае кліп – робіць сцэнічную пастаноўку (да 8-мі хвілін) на матывы беларускіх баек, жартоўных і гумарыстычных сюжэтаў, жартоўнай рэкламы, народных анекдотаў і інш.

 

Хвілінкі кругляназнаўства ў Цэнтры

Мэта: садзейнічаць культурна-краязнаўчаму асветніцтву ўдзельнікаў праграмы.

Адбываюцца ў рамках інфармацыйных часоў (студзень, май). Вучні з аб’яднання у маі павінны здаць своеасаблівыя залікі на веданне Круглянскага краю і атрымаць з рук дырэктара грамату - пасведчанне “Гурток-знаўца гісторыі Кругляншчыны”, якая вывешваецца ў кабінеце.

 

Сустрэча з пісьменнікамі нашай мясцовасці.

 

 

 

 

 

 

Пазнавальна-гульнявы праект “Падарожжа па зямельцы роднай”

Атрыбуты: карта Круглянскага раёна, схема маршруту, умоўныя пазначэнні.

Асноўная ідэя і гульнявая задача: У кабінеце на стэндзе ў кожнага аб’яднання маецца свая карта Круглянскага раена, па якой ён здзяйсняе сваё падарожжа ў час летніх канікул. Для гэтага вучні з аб’яднання павінны пракласці свой турыстычны маршрут.

Парадак арганізацыі:

Аб’яднанням даецца карта Круглянскага раена.

Схему маршруту вырашае самі вучні на сваім зборы перад пачаткам гульні. Пры гэтым яна звычайна праходзіць праз тыя мясцовасці, дзе жывуць бабулі і дзядулі або знаемыя вучняў, але гэта могуць быць і тыя мясцовасці, якія проста цікавяць дзяцей.

Маршрут пазначаецца маляваннем ці наклейкай каляровай паперы.

Прывалы аб’яднанняў пазначаюцца каляровымі сцяжкамі.

Кожнае аб’яднанне на прывале павінна выканаць пазнавальнае заданне – падрыхтаваць інфармацыйную даведку (аб’ём да 1 старонкі друкаванага шрыфту) пра тую мясцовасць. (менавіта таму пры складанні маршруту трэба адбіраць найбольш цікавыя вескі і паселішчы).

Даведкі вывешваюцца пад картай.

Напрыканцы перыяду культарганізатарам і аргкамітэтам выяўлецца аб’яднанне-пераможца, які праклаў найбольш цікавы маршрут, склаў аб’ёмныя, дакладныя даведкі, назапашваў грунтоўны скарб песен, прыказак, паданняў і г.д.

Дадатковая гульнявая магчымасць: Акрамя таго вучні на сваёй карце праз умоўныя пазначэнні памячаюць настрой і ролю якую ён (як калектыў) выконваў на працягу падарожжа кожны дзень:

 

Пазіцыя

Умоўнае пазначэнне

1

Вандроўнік – прайшлі вялікі кавалак

 

2

Краязнаўца – поспехі ў выкананні задання

 

3

Творца – наведалі найцікавейшыя месцы

 

4

Спадарожнік – дапамаглі іншым на іх маршруце

 

Пазнавальная-гульня “Слоўца да слоўца”

 

Мэта: Пашырыць веды ўдзельнікаў праграмы ў галіне роднай мовы. Вучыць дзяцей узбагачаць свае ўяўленні аб роднай мове, ганарыцца ёю.

Атрыбуты: Слоўнік – сшытак у які навучэнцы з аб’яднання будуць запісваць знойдзеныя ім малавядомыя словы беларускай мовы за час падарожжа.

Асноўная ідэя і гульнявая задача: Мова беларуская гэта незаслужана незвычайнай каштоўнасці скарб, які дастаўся нам у спадчыну і запавет ад нашых продкаў. І святы абавязак наш – яго захоўваць. Але захавацца ён зможа толькі тады, калі мы будзем яго ведаць і вывучаць. Кожнае аб’яднанне павінна у рамках перыяда скласці слоўнік малавядомых словаў і дыялектаў беларускай мовы.

Парадак арганізацыі:

1. Вучні з аб’яднання заводзяць сшытак, які па-мастацку афармляюць пад слоўнік (у выглядзе кнігі). Кожная старонка разбіваецца на дзве няроўныя паловы.

Слова

Значэнне

Гаргара

Атопак

Застудзіны

Нешта вялікае

Малы ростам чалавек

Халадзец

(Дыялектныя словы, уласцівыя для жыхароў вёсак Кругляншчыны)

2. На працягу перыяду аб’яднанне складае свой слоўнік.

3. Змест слоўніка – а) дыялектныя словы, б) малавядомы словы літаратурнай мовы, в) вузкаспецыфічныя (прафесійныя словы) якія трапляюцца ў беларускай мове.

4. Шляхі складання слоўніка – а) праца з крыніцамі (слоўнікамі) у бібліятэцы (кнігі+інтэрнэт), б) этнаграфічная экспедыцыя (паход па маршруце, размова з мясцовымі жыхарамі), в) уласныя веды дзяцей.

5. Напрыканцы перыяду культарганізатар разам з прадстаўнікамі аргкамітэту выяўляе пераможцаў – аб’яднанні, якія склалі найбольш разнастайныя і цікавыя слоўнікі

 

Другі перыяд “Карагод праз увесь год”

(Кастрычнік 2020 г. – Май 2021 г.)

 

Мэта: Пашырыць веды і ўяўленні дзяцей аб народных звычаях і традыцыях, садзейнічаць прылучэнню дзяцей да традыцый народнай культуры.

 

Гульнёвы праект “Марафон народных святаў”

 

Асноўная ідэя і гульнявая задача: З пачаткам другога перыяду стартуе своеасаблівы марафон народных святаў гадавога цыклу.

Парадак арганізацыі:

1. Аб’яднанні падзяляюцца на чатыры групы і размяркоўваюць між сабой народныя святы, якія яны будуць адзначаць на агульнацэнтраўскім узроўні:

а) Дажынкі – восеньскае свята.

Шмат песень звязана з заканчэннем жніва (Дажынкі), на якое клікалі родзічаў, суседзяў, сяброў. У кутку апошняга загона завівалі казлу бараду, якая “спелым шоўкам наліта”, – аддавалі належнае казлападобнай істоце, каб яна дала ўраджай і на другі год. Рабілі гэта так: унутры нязжатай лапінкі поля клалі хлеб і соль, а над імі звязвалі жытнія каласы.

А яшчэ ў некаторых месцах Беларусі святкавалі такое свята як “Багач”

б) Каляды – зімовае свята.

Зімовыя святкі пачыналіся пасля поснай куцці (6 студзеня) і завяршаліся на Вадохрышча (19 студзеня). Два калядныя тыдні працягваліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы.

На язычніцкае святкаванне каляднага сонцазвароту хрысціянскі рытуал нараджэння Хрыстова – свята Раства, якое ў дадатак адзначаецца па каталіцкаму і праваслаўнаму стылю. Адпаведна і па старому стылю адзначаецца сустрэча Новага года, вядомая ў народзе як Шчодрык. Заканчваліся зімовыя святы Вадохрышчам, якое да хрысціянства, відаць, было заканчэннем Каляд.

Уся тэатралізаваная прыгажосць, святочнасць Каляд ствараецца іх незвычайнай песеннасцю. Галоўныя песні Каляд прысвечаны гаспадару і яго сям’і.

На Каляды насілі рухомую, асветленую знутры зорку, на якой былі намаляваны розныя казачна-легендарныя фігуркі.

Пасля спеваў калядак гаспадары давалі калядоўшчыкам “ахвяру”: хлеб, сала, цукеркі і г.д. На сабранае ладзіліся святочныя вячоркі з пачастункамі і песнямі.

Ноч з 13 на 14 студзеня вядома пад назвай Шчодрыка, Шчодрай, калі ўласна і пачынаюцца “Крывыя вечары” – усё можна рабіць наадварот.

Самай распаўсюджанай формай святкавання Шчодрыка быў абход двароў з “казой”.

в) Гуканне вясны – веснавое свята

Старажытны язычніцкі абрад. Перасоўнае свята ў нядзелю маслянага тыдня. Паўсямеснае Гуканне вясны ў нядзелю на Масленку, працягвалася і далей, дасягала сваёй кульмінацыі на Благавешчанне – 7 красавіка, а часам працягвалася і да Вербніцы – 20 красавіка. Свята суправаждалася спевамі кароценькіх т.з. гукальных песенак (гукалі – клікалі вясну) на ўзгорках. Спевы вяснянак і гукальных карагодаў на ўзгорках суправаджаліся падкідваннем уверх печыва ў выглядзе жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было, як і спевы, зрабіць жадаемае рэальным – вызваць хутчэйшы надыход вясны.

Удзельнікі абраду выходзілі на высокае месца, раскладвалі вогнішчы, спявалі вяснянкі, вадзілі карагоды, якія выконвалі магічную функцыю. У гэта свята пранік і культ расліннасці, ушанаванне баразны. Сляды аграрна-магічнай функцыі хлеба захаваліся і ў печыве, якое рабілі ў выглядзе птушак. З хлебам звязаны і звычай закопваць у зямлю гаршчок кашы – своеасаблівая ахвяра зямлі. Вогнішча на гэтае свята сімвалізавала канец зімы і ачышчэнне зямлі.

 

г) Купалле – летняе свята

Святкуецца ў гонар сонца. Адзначалася як свята найвышэйшага росквіту сіл зямлі, расліннасці. Характэрызавалася комплексам абрадаў, павер’яў, любоўнай і аграрнай варажбой. Святкавалася Купалле ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Яшчэ днём дзяўчаты ішлі на луг, у полі збіралі купальскія кветкі.

Цэнтральнае месца сярод абрадаў і гульняў Купалля займала купальскае вогнішча. На Купалле моладзь звычайна выпраўлялася з купальскімі песнямі, заклікалі ўсіх на гулянне. Пры агні рыхтавалі абрадавую вячэру. Адначасова ўздымалі на высокім шасце прамасленае запаленае кола, што сімвалізавала сонца. Моладзь вадзіла карагоды, скакалі праз агонь, купаліся ў рэчцы, качаліся па расе, варажылі на вянках.

У народзе верылі, што раз у год, якраз на Купалле, а 12-ай гадзіне ночы ў гушчы лесу зацвітае кветка папараці, здольная даць чалавеку празарлівасць.

Паводле народных павер’яў, рэкі ў купальскую ноч свецяцца асаблівым святлом, дрэвы атрымліваюць дар мовы і нават могуць пераходзіць з месца на месца. Разам з тым Купалле – час разгулу змрочных сіл прыроды. Ведзьмы і ведзьмары імкнуцца зрабіць шкоду.

 

2. Вучні з аб’яднанняў рыхтуюць кожны свой асаблівы тэматычны тыдзень, які павінен абавязкова ўключаць у сабе:

 

а) Віншаванку – урачыстае віншаванне ўсіх удзельнікаў праграмы са святам пра дапамозе прэзентацыі.

б) Інфармацыйны марафон – інфармацыйнае паведамленне ў форме даведкі, выпуску газеты, распаўсюджвання друкаванай прадукцыі, або прэзентацыі, якія змяшчаюць у сабе звесткі пра свята.

в) Творчае прадстаўленне – выкананне аднаго ці некалькіх абрадаў свята – прадстаўленне яго ў творча-гульнявой форме, на сцэне ці на вуліцы.

 

 

3. Астатнія аб’яднанні прымаюць удзел у гульнявай сітуацых, а таксама ў якасці гледачоў ці ўдзельнікаў абрадаў.

Нататка: Па выніках прадстаўлення будуць вылучаны аб’яднанні-пераможцы.

 

 

Іншыя праекты перыяду

 

Пазнавальны праект “Мае карані”

Мэта: Садзейнічаць прылучэнню дзяцей да культуры ўшаноўвання продкаў, развіваць адчуванне ўзаемасувязі пакаленняў.

Асноўная ідэя і гульнявая задача:

Нашы карані – гэта тыя шматлікія пакаленні нашых продкаў, якія жылі да нас. Як дрэва жыве сваімі каранямі, урыўшыся ў зямлю, так, што нават і бура яго не пахісне, так і чалавек павінен ведаць свае карані, каб быць моцным і непахісным у жыцці. Кожны ўдзельнік напрыканцы другога перыяду павінен прадставіць творча аформленае генеалагічнае дрэва – радавод.

Парадак арганізацыі:

Кожны ўдзельнік праекта на працягу перыяда праз сваіх родзічаў павінен даведацца як мага болей пра сваіх продкаў у як мага большым калене.

Афармленне адбываецца ў рамках другога перыяду.

Пры складанні радаводу трэба ўказваць не толькі прозвішча і імя продкаў, але і па магчымасці занятак і статус у грамадстве.

Вынікі падводзяцца паэтапна: спачатку ў аб’яднанні (педагог), потым у Цэнтры (культарганізатар).

Па выніках выканання задання па праекту дзеці склаўшыя найбольш прыгожа і поўна аформленыя радаводы будуць удастоеныя гонару выкласці свае генеалагічнае дрэва ў інтэрнэце на сайце цэнтра “Вясёлка”.

 

Творча-пазнавальны праект “Народны каляндар”

Мэта: Садзейнічаць пашырэнню ведаў дзяцей пра народны каляндар.

Асноўная ідэя і гульнявая задача: Кожнае аб’яднанне павінна скласці каляндар народных святаў.

 

Парадак арганізацыі:

1. Кожнае аб’яднанне на працягу перыяду афармляе свой каляндар свят.

2. Інфармацыйныя крыніцы:

а) этнаграфічная экспедыцыя па наваколлі – размова з мясцовымі жыхарамі

б) уласныя веды дзяцей

в) работа ў бібліятэцы.

3. Каляндар афармляецца на паперы (можна і ў аб’ёмным варыянце) ў свабоднай творчай выяўленчай форме – кола, млын, карагод, сонца і інш.

4. Акрамя назвы свята каляндар павінен змяшчаць у сабе больш падрабязныя звесткі пра адно са святаў (на выбар аб’яднання).

Напрыклад: Піліпаўка. Час посту ў хрысціян. У католікаў 24 снежня, а ў праваслаўных – 6 студзеня – Першая (посная, бедная) куцця, сямейная перадкалядная вячэра. Абрадавая страва – звычайная ячная каша з алеем або мёдам. У гэты вечар не сварыліся, не пілі, хавалі кудзелі, грабяні, верацёны. У хату прыносілі сена, клалі пад абрус.

 

5. Напрыканцы перыяду аб’яднанне прадстаўляе свой аформлены каляндар. Культарганізатар разам з актывам падводзіць вынікі. Узнагароджваецца самае стараннае і таленавітае аб’яднанне, якое склала найбольш поўны і прыгожы каляндар.

Гульнявыя сітуацыі 1

Вядома, што прызначэнне гульнявых сітуацый заключаецца ў стварэнні дадатковай эмацыянальна-прывабнай прасторы ўзаемаадносін дзяцей. Дзецям і педагогам прапануецца два блокі гульнявых сітуацый. Першы блок прадугледжаны ігравым праектам і вырашае задачу апасродкаванага знаёмства са старажытнымі беларускімі звычаямі праз уздзеянне на эмацыянальную сферу. Кожная з прадстаўленых у ім гульнявых сітуацый (далей ГС) складаецца як мінімум з пяці этапаў:

анонс;

пазнавальная частка;

знаёмства з умовамі;

сама сітуацыя;

замацаванне інфармацыі і падвядзенне вынікаў.

Другі блок гульнявых сітуацый арыентаваны на групавы ўзровень.

Блок 1

ГС “Дзядзькаванне”

Пазнавальная частка: на Беларусі з канца XVI – XVII стагоддзя быў распаўсюджаны звычай “дзядзькаванне”. Шляхта аддавала на выхаванне ў беларускія сялянскія сем’і сваіх дзяцей для таго, каб выпрацаваць найкаштоўнейшыя маральныя якасці, такія як працавітасць, вынослівасць, любоў да зямлі. Вобраз Алеся Загорскага, галоўнага героя рамана Ўладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, з’яўляецца яскравым прыкладам выніковасці такога прыёма для выхавання сапраўднага патрыёта.

Сутнасць: прапануем памяняцца на час дзецьмі паміж аб’яднаннямі Абавязкова ўлічваць пры гэтым асабістае жаданне дзяцей. Вынікам павінна стаць абмеркаванне сітуацыі ў аб’яднанні.

ГС “Дарэктарства”

Пазнавальная частка: на пачатку XX стагоддзя на Беларусі практыкавалася наступная форма навучання дзяцей: у сям’ю бралі хлопчыка, які валодаў граматай, за тое, што яго кармілі, ён павінен быў вучыць дзяцей гаспадара. Яскрава апісана “дарэктарства” у паэме Якуба Коласа “Новая зямля”.

Сутнасць: сярод старыйшых навучэнцаў аб’яўляецца набор жадаючых паспрабаваць быць настаўнікам. Затым, па дамоўленасці, выбраныя рабяты адпраўляюцца ў аб’яднанні і выконваюць ролю “дарэктара

ГС “Хлеб-соль”

Пазнавальная частка: на Беларусі і зараз захаваўся звычай сустракаць гасцей з хлебам-соллю, гэта сімвалізуе не толькі радасць сустрэчы, але і пажаданне самага найлепшага госцю.

Сутнасць: да гэтага дня патрэбна падрыхтавацца, таму што кожнага , хто трапляе ў Цэнтр ці ў кабінет, сустракаць патрэбна хлебам-соллю.

 

 

Блок 2

ГС “Аўкцыён добрых спраў”

Па прынцыпу “мазгавога штурму” патрэбна назбіраць ідэй. Якімі добрымі справамі мы можам праславіць наша аб’яднанне? Скласці ідэі ў агульную скрынку і пачаць добрыя справы.

ГС “Кацілася торба”

Кацілася торба з вялікага горба, а ў той торбе хлеб-паляніца, з кім ты хочаш падзяліцца?” Прапануецца назваць імёны трох сяброў, атрымліваем дыягностыку ўзаемаадносін калектыву.

Сістэма самакіравання2

 

Дзейсная сістэма самакіравання з’яўляецца ўмовай для культурных і сацыяльных спроб кожнага дзіцяці. Сучасныя рэаліі патрабуюць агульнага ўдзелу ў вырашэнні кожнага пытання, якое датычыцца жыццядзейнасці дзяцей. Такое вырашэнне адбываецца падчас удзелу дзяцей у сістэме самакіравання.

Асновай сістэмы самакіравання ўзятая самая першасная структурная адзінка сялянскай гаспадаркі – падворак, цэнтрам якога была хата. Хата ў сялянскім быце мела не проста значэнне, як месца жытла ўсёй вялікай сялянскай сям’і, але ёй належала і сакральнае значэнне, як першаснай радзіме чалавека, месцу дзе ён з’явіўся на свет, дзе ён магчыма пражыве ўсё жыццё і тое, што павінен будзеце перадаць сваім дзецям апасля сябе. І таму розныя даручэнні маюць назву розных частак традыцыйнай сялянскай хаты, адрозніваючыся, яны, тым не менш, увасабляюць адзінае цэлае.

 

Частка

Накірункі дзейнасці

Абавязкі і даручэнні

1.

Страха

Група арганізацыі і ініцыятыў

 

Прадумвае і праводзіць зарадкі і фізкультхвілінкі, арганізуе правядзенне агульных спраў.

2.

Сенцы

Сюрпрызная група

У свабодны час арганізуюць гульні, развучваюць новыя гульні. З’яўляюцца ініцыятарамі сюрпрызаў для дарослых, іншых і свайго аб’яднання.

3.

Печ

Група дзяжурных камандзіраў

Кантроль за выкананнем санітарна-гігіенічных патрабаванняў.

4.

Чырвоны кут

Творчая група

Займаецца афармленнем кабінета, выдавецкай дзейнасцю, падрыхтоўкай творчых заданняў.

 

Прапануемая сістэма самакіравання арганізуецца праз чаргаванне даручэнняў і абавязкаў. Але неабходна ўлічваць тое, што ў дзейнасці вышэйназваных груп павінны прымаць удзел як мага большая колькасць дзяцей.

Акрамя часовых даручэнняў групам дзяцей, дзейнічае сістэма пастаянных даручэнняў у форме пасады, якую займаюць пэўныя дзеці.

 

Назва пасады

Назва пасады

Фунцыянал

Камандзір

Уладар сахі”

Узначальвае аб’яднанне. Прадстаўляе яго на агульным савеце (радзе). Кіруе дзейнасццю груп часовых даручэнняў. Адказны за ўдзел аб’яднання ў агульных гульнях.

Фізорг

Уладар касы”

Кіруе арганізацыяй працэсу фізкультхвілінак, арганізуе ўдзел аб’яднання ў спартыўных спаборніцтвах. Выконвае функцыі намесніка камандзіра.

Масавік забаўляльнік

Уладар рэшата”

Арганізуе гульні і забаўлянкі.

Мастак

Уладар жарнавоў”

Арганізуе афармленне кабінета.

 

Іншыя органы дзіцячага самакіравання

На агульнацэнтаўскім узроўні узроўні дзейнічае РАДА – савет Цэнтра. Прынцып яго арганізацыі – гэта найпрасцейшы прынцып арганізацыі прадстаўнічага органа.

У яго склад уваходзяць камандзіры аб’яднанняў. Такім чынам адбываецца непасрэдны ўдзел аб’яднання ў працэсе кіравання Цэнтрам.

Рада вырашае пытанні арганізацыі правядзення гульні, падвядзення вынікаў заданняў па перыяду.

Акрамя таго, у Цэнтры праходзяць выбары старшыні рады – войта.

Такім чынам сістэма самакіравання разгортваецца ў двухступенную сістэму:

t1638878993ac.gif

Сістэма індывідуальнага росту «Нітачка да нітачкі»

 

Асноўная ідэя і гульнявая задача: Кожны чалавек мае свой асабісты жыццёвы шлях, які немагчыма паўтарыць, узнавіць, прайсці яшчэ раз. Наканаваны гэты шлях лёсам ці з'яўляецца выяўленнем асабістай волі кожнага з нас, пытанне складанае і вечнае. Усё наша жыццё складаецца з імгненняў, дзён, тыдняў.

Дзецям прапануецца саткаць кожнаму свой асабісты ручнік у гульні “Нітачка да нітачкі”, якая ўяўляе сабой сінтэз сістэмы індывідуальнага росту і актыўнасці.

Ніткі, размешчаныя па вертыкалі, – гэта асабістыя адкрыцці самога сябе, а нітачкі па гарызанталі – гэта праяўленне актыўнасці. Звычайна дзецям прасцей зафіксаваць уласную актыўнасць, а зрабіць вывад аб тым, што новага можна лічыць у сабе адкрытым, намнога складаней. Але без вертыкальных нітак асновы не абысціся, таму што ручнік не будзе трымацца. У кожнага атрымаецца пад канец праграмы свой непаўторны твор, узор адметнага спалучэння колераў.

Парадак арганізацыі:

1. Гульня называецца “Нітачка да нітачкі”, уяўляе сабой сінтэз асобасных тэхналогій: сістэмы індывідуальнага росту і заахвочвання актыўнай пазіцыі дзіцяці. Рэалізуецца на працягу праграмы. Гульнявая задача – саткаць ручнік.

2. Кросны – аснова гульнявога поля (так называецца ткацкі станок з навітымі ніткамі асновы). Матэрыял: картон, тоўстая папера. Памер не больш фармату А3, але і не менш яго паловы.

3. Ніткі асновы – вертыкальныя элементы. Матэрыял: палоскі паперы аднаго колеру, шарсцяныя ніці. Увага! Усе адрэзкі павінны быць аднолькавай даўжыні, амаль такой як аснова. Першыя дзве “ніткі” кожны ўдзельнік гульні атрымлівае на старце. На адной патрэбна напісаць імя, на другой мэту на год. На працягу гульні “ніткі” асновы можна атрымаць за асабісты рост, напрыклад:

Сёння я навучыўся…

Сёння я зразумеў, што…

Сёння я даведаўся, што...

4. Ніткі ўтока – праяўленне актыўнасці па наступных пазіцыях:

творчасцьразвіццё, удасканаленне, дэманстрацыя творчых

здольнасцей;

перамогалідзіруючая пазіцыя ў калектыўных творчых справах;

спортудзел у спартыўных мерапрыемствах;

інтэлектведы, удзел у інтэлектуальных справах;

ініцыятыва – праяўленне актыўнай пазіцыі ў арганізацыі

жыццядзейнасці аб’яднання;

проста так, з вялікім значэннем – стымулюючая намінацыя.

Прапануем выкарыстоўваць рознакаляровыя палоскі паперы, кожнай з пазіцый адпавядае свой колер.

5. Берда – папярэдняе падвядзенне вынікаў (“падбіць узорчык”).

(Так называюць дошчачку, якой падбівалі прапушчаныя пры дапамозе чаўнака ніткі ўтока). Па заканчэнні кожнага гульнявога перыяду падводзіцца вынік, і праз ніткі ўтока прапускаем нітку белага колеру, такім чынам, атрымаем візуальнае адлюстраванне актыўнасці па перыядах; індывідуальны рост – справа больш асабістая, але можна прапанаваць адзначаць часавыя адрэзкі і па вертыкалі.

6. Нагадваем аб тым, што тэрмін “сістэма” мае на ўвазе штодзённы аналіз. Пытанне не ў недахопе часу, а ў пастаяннай зацікаўленасці дзяцей, адладжанай арганізацыі і своечасовым падвядзенні вынікаў.

7. “Ткацтва” для дзяцей – магчымасць самасцвярджэння, для дарослых – аптымальна поўная псіхолага-педагагічная карціна.

8. Папярэднічаць гульні “Нітачка да нітачкі” павінен цікавы маляўнічы расповед аб ткацтве.

Заключэнне

 

У наш час, калі вельмі хуткімі тэмпамі ідзе звяденне культуры да аднастайнасці, знікаюць нацыянальныя асаблівасці народаў, што прыводзіць да збяднення сусветнай культуры ў цэлым, вельмі востра стаіць пытанне аб фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў і зберажэнні нацыянальнай спадчыны. Тым больш, што сёння дзяржаўная ідэалогія выносіць на першае месца выхаванне патрыятызму ў грамадзян, а патрыятызм вырастае з нацыянальнай самасвядомасці, як хлеб з зямлі. Зерне, кінутае на асфальт, можа якое і прарасце, але пладоў не дасць.

Кожны куточак на Беларусі захаваў свае адметныя асаблівасці, сваю самабытнасць: моўную, этнаграфічную, фальклорную. Жывуць пакуль носьбіты той традыцыйнай культуры, якая і можа стаць першаасновай выхавання нацыянальнай самасвядомасці.

Дзейнасць, вынікі якой знайшлі адлюстраванне ў праграме, актуальная і адпавядае накірункам дзяржаўнай палітыкі ў сферы агульнай сярэдняй адукацыі: “вызначэнне зместу агульнай сярэдняй адукацыі на аснове прыярытэту нацыянальна-культурных і агульначалавечых каштоўнасцей” (Артыкул 3, Закон аб сярэдняй адукацыі); “Змест выхавання засноўваецца на агульначалавечых, гуманістычных каштоўнасцях, культурных і духоўных традыцыях беларускага народа, дзяржаўнай ідэалогіі, адлюстроўвае інтарэсы асобы, грамадства і дзяржавы” (Канцэпцыя непрырыўнага выхавання дзяцей і навучэнцаў у Рэспубліцы Беларусь).

У рамках праграмы мы стараемся выкарыстоўваць матэрыял цікавы і лагічны, зразумелы для дзяцей і падыходзячы ім па ўзросту.

У першы перыяд вучні здзяйсняюць эскпедыцыю па сваёй малой Радзіме, знаёмяцца з яе багаццямі, гісторыяй, традыцыямі, вуснай народнай творчасцю.

Другі перыяд прысвечаны памяці народнай, якая знаходзіць сваё адлюстраванне ў вобразах народных святаў, традыцый, абрадаў і цэрымоній. Памяць надзяляе нас адчуваннем узаемасувязі з нашымі продкамі, надае нам упэўненасці ў сваім будучым, дае нам уяўленне аб светаўспрыманні. Мы перакананы, што фальклорны матэрыял нельга выкарыстоўваць як рытуальныя дзеянні паганскага паходжання ці прапагандаваць праз іх узнаўленне паганскага светапогляду. Абрадавая дзейнасць беларусаў даўно страціла рэлігійную язычніцкую сутнасць, але нясе ў сабе моцную эстэтычную накіраванасць. Трэба выхоўваць дзяцей на хрысціянскіх прынцыпах дабра і міласэрнасці.

Правядзенне этнакультурных экспедыцый па наваколлі, вывучэнне народных традыцый і абрадаў, розных фальклорных матэрыялаў дапамагае дзецям засвойваць стыль паводзін, эмоцыі, жыццёвы вопыт і нормы чалавечых узаемаадносін, развіваць творчы патэнцыял, вучыцца дасугавай культуры, якая прадугледжвае творчы ўдзел кожнага, не залежна ад узросту і сацыяльнага статусу, што стварае магчымасць выхавання этнічнакультурнага, нацыянальна свядомага чалавека, які мае не толькі агульную, але і глыбокую эстэтычную адукацыю.

Ёсць надзея, што нашы дзеці вырастуць сапраўднымі беларусамі, носьбітамі традыцыйнай культуры, а значыць і нацыянальна свядомымі, патрыятычна настроенымі, з вялікай любоўю да роднай мовы і свайго народа.

Літаратура

 

Агульная энцыклапедыя.Рэд. кялегія: I. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.-Мн.: БелСЭ, 1989 Этнаграфія Беларусі.Рэд. калегія: Б. I. Сачанка (гал. рэд.) і інш. -Мн.: БэлЭН, 1995

 

Ліцвінка В. Святы і абрады беларусаў.

 

Касцюкавец Л.П. Бларускія народныя абрады,- Мн.: Беларусь,1994 г.

 

Кухаронак Т. I. Радзіныя звычаі і абрады беларусаў.-Мн.: Навука і тэхніка, 1993 г.

 

Матэрыялы змены “Спадчына” аўтар – метадыст Куцко Т.В. Мн.: Выд-ва БДУ 2005г.

 

Матэрыялы інфармацыйна-метадычнага зборніка “Мудры запавет продкаў“ Мн.: Выд-ва БДУ 2007г.

 

Паэзія земляробчага каляндара; Складальнік- Фядосік А.С.- Мн.: Вышэйшая школа , 1997 г.

 

Сысоў I. М. 3 крыніц спрадвечных.-Мн.: Вышэншая школа , 1997 г.

 

Хатэнка А. Зніч крыжовых дорог.- Мн.: Полымя , 1992 г.

Дадатак №1

 

Сt1638878993ad.jpg ВЯТЫ І АБРАДЫ БЕЛАРУСАЎ

Абрады – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады – састаўная частка традыцыйна–побытавай культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды. Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёлагадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзінныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя.

Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.

Асаблівасць беларускіх абрадаў – перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання і інш. Абрады ў аснове сваёй захавалі народную спецыфіку і нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнем (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. 3 імі звязана сялянска-абрадавая паэзія.

3 цягам часу абрады страцілі першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна ў вёсцы.

 

Абрады зямельныя.

Цыкл замацаваных звычаямі ўмоўных сімвалічных дзеянняў, звязаных з працоўным годам земляроба. Узніклі ў першабытным грамадстве ў перыяд развіцця земляробства. У сувязі з пастаяннай паўторнасцю сельскагаспадарчых работ і прыстасаванасцю іх да пэўных дат або перыядаў земляробчыя абрады прынята называць каляндарнымі. Падзяляюцца на зімовыя – звязаны са святкаваннем каляд, масленіцы, грамніц; вясновыя – гуканне вясны, першы выхад у поле; летнія – звязаны са святкаваннем купалля, зажынак, дажынак; восеньскія – са святкаваннем спаса, багача, пакроваў. Яны напоўнены песнямі, танцамі, шуткамі. Народныя традыцыі надавалі ім своеасаблівы каларыт і нацыянальную спецыфіку.

Многія элементы ў земляробчых абрадах страцілі ранейшае значэнне, бо менш звязаны з вытворчымі працэсамі, элементы міфалогіі ператварыліся ў сімвалы, характэрныя для гульняў. Новы змест і новае афармленне набылі традыцыйныя народныя абрады пачатку і заканчэння веснавых палявых работ. На змену традыцыйнай масленіцы прыйшлі Свята зімы, Праводзіны зімы.

Святы – сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытным грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне вясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы – царкоўныя, у прыватнасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належалі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент народнага тэатру, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна- абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з'явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымацоўвала хрысціянскія (да каляд – раство Хрыстова, да валачобнага свята – Вялікдзень, да купалля – свята Іаана Прадтечы). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

 

МАСЛЕНКА.

Святкуецца на восьмы дзень перад Вялікданем. Гэта свята пачынала запускі, якія заканчвалі калядны мясаед.

ГУКАННЕ ВЯСНЫ.

Гэтае свята характэрна для Ўсходней Беларусі. Як і масленкавыя абрады песні і карагоды адбываліся на горках, бо так было бліжэй да неба. Кульмінацыя гэтага свята дасягалася 7 красавіка, калі адбываліся непасрэдна рытуальныя дзеянні і працягваліся да таго моманту, як узаруць поле.

САРАКІ.

Свята прыпадае на 22 сакавіка. Яно адзначае дзень веснавога раўнадзенства. 3 гэтым святам канчаткова прыходзіць вясна.

КАМАЕДЗІЦА.

Гэтае свята прыйшло з глыбокай старажытнасці. Адзначаецца перад Звесткаваннем. На гэта свята пакланяліся мядзведзю.

ВЯЛІКДЗЕНЬ.

Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прыносілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

 

НАЎСКІ ВЯЛІКДЗНЬ.

Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радаўніца - свята ўшанавання памерлых.

ЮР’Я.

Свята адзначалася 5 траўня. На ім ушаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. На лузе дзяўчаты выбіралі самую прыгожую дзяўчыну, апраналі яе русалкай і надзявалі ёй вянок, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі. На гэтае свята існуе шмат прыказак, прыкмет. Вось адна з іх:" Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб у дурня.

ПАХАВАННЕ СТРАЛЫ.

У аснове гэтага свята ляжыць ахоўная магія ад маланкі. Цягнецца ад Вялікадня да Ўшэсця. На гэтае свята водзяць песні, карагоды, якія абараняюць ад маланкі.

ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ.

Свята найвышэйшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на сёмым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе.

КУПАЛЛЕ.

Святкуецца з 6 на 7 ліпеня. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі і святкуецца ў гонар летняга сонцазвароту. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і яго дочкі.

ЖНІВО.

Гэтае свята з'яўляецца самым працяглым комплексам рытуалаў. Пачынала святкавацца ад 12 ліпеня да 27 верасня. Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі.

ЖАНІЦЬБА КОМІНА.

Гэтае свята было ўведзена яшчэ Пятром I. Прыпадала яно на 13-14 верасня. Па гэтаму святу сустракалі Новы год восенню.

ПАКРОВЫ.

Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размяркоўваліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час “Дзявочым летам”. На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. "Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова." Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

ДЗЯДЫ.

Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

 

ЗІМОВЫЯ СВЯТКІ.

Пачыналіся пасля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадохрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы. Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімовага сонцавароту і каляднага мясаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад напластоўвалася хрысціянскае свята народжання Хрыстова – свята Раства. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаў – дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці: перадкалядная посная, багатая – шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 2 студзеня.

 

Апісанне абрадаў

КУПАЛЛЕ.

Раскладаць Купалу пачынаюць з ранку 6 чэрвеня: хлопцы запасалі паліва, збіралі па вёсцы старыя рэчы, сухое ламачча, якое засталося з Зялёных святак, бо спальваючы гэта, быццам можна была дагадзіць продкам. Лічылася, што ў гэты час прыходзіць каляндарная вяршыня росквіту прыроды, бо хутка прыйдзе Пятрок. Але гэтае свята вызывала і самую актыўную дзейнасць варожых чалавеку сіл.Але дзяды і спрыяльныя сілы прыроды , часцей за ўсё ў выглядзе купальскіх зёлак, дапамагалі людзям пазбегнуць злой сілы. Перад Купаллем дзяўчаты ішлі збіраць васількі, руты, купалінку і спявалі песні. Гэта павінна было перадаць збіральніцам цудадзейную купальскую сілу зёлак. Першым рытуалам Купалля было ўрачыстае запрашэнне на свята. Гэтае запрашэнне праходзіла з дапамогай песень. 3 гэтымі песнямі і карагодамі абыходзілі хаты, запрашаючы да свята. У час абыходу кідалі вянкі на стрэхі хат нежанатых хлопцаў і незамужніх дзяўчат. Потым з музыкай і танцамі карагодамі купальскі гурт на чале з Купалай выходзіў з сяла пад песню. Затым грамада падыходзіла да месца дзе было раскладзена вогнішча, якое заўсёды было на высокім месцы ля ракі ці возера. Калі ўсе збіраліся пачыналася здабыванне "жывога " агню, трэннем дрэва аб дрэва. Усю ноч гучалі песні, вадзіліся карагоды, гульні, скакалі праз вогнішча, каб ачысціцца ад злых сіл і засцерагчыся ад іх, спальвалі іх антрапаморфную выяву. А ў гонар сонца на шастах або спускаючы з гары падпальвалі прасмаленае кола. Ля вогнішча частаваліся абрадавымі стравамі (яечняй), варажылі, плялі вянкі. Потым на словы "Ляці, ляці вяночак, лаві, лаві дружочак" кідалі на ваду вянкі і варажылі па іх руху. Часам вянкі кідалі праз вогнішча. Калі ён пападае да дзяўчыны, тая кідала яго ў адказ на сімвалічнае запрашэнне разам пераскочыць праз агонь. Калі вянок пападаў да хлопца, ён павінен яго разарваць або кінуць назад. Пасля скокаў праз вогнішча парамі ішлі шукаць папараць кветку, якая распускалася раз за год і вяртала чалавека да адзінства з прыродай: уладальнік пачынаў разумець шум дрэў, размову жывёл, птушак. Але здабыць папараць кветку вельмі цяжка, бо яе сцерагуць злыя сілы. Але без праблем іх збірае добры купалаўскі дзядок у кошык і калі сустрэнешся з ім, трэба паслаць белы абрус куды ён кіне кветку. Трэба як мага хутчэй схаваць яе пад скуру далоні, разрэзаўшы яе. Заканчвалася свята ля ракі. Там назіралі за гульнёй сонца на паверхні вады.За гэтым трэба было назіраць або заплюшчыўшы вочы, або не маргаючы. Каб паглядзець на тое як гуляе сонца малыя дзеці прачыналіся, як мага раней і беглі на раку. 3 асвечанай зелені вілі вянкі і захоўвалі іх як сродак супраць нашэсця злой сілы. Лічыцца, што ў гэты дзень здзяйсняецца пераварот у свеце, цяпер быццам ходзіць па зямлі духі і ведзьмы. Потым дзяўчаты ў вянках станавіліся ўперамешку з хлопцамі, ствараючы карагод, і спявалі песню, у якой усхвалялі вартасці адных хлопцаў і недахопы другіх. Затым з карагода выходзіла дзяўчына і закрывала сабе твар чаборам, кланялася ва ўсе бакі і выбірала хлопца да пары, які здымаў з яе покрыў і павязваў сабе цераз плячо або рукаў, а ўдзельнікі карагода спявалі.

 

ВЯЛІКДЗЕНЬ.

Адным з урачыстых народных святаў вясенняга цыклаў быў Вялікдзень. Рыхтавацца да яго пачыналі загадзя, яшчэ ў перыяд вялікага ці вялікоднага посту. Апошні тыдзень велікоднага посту называўся чысты: чысты панядзелак, чысты аўторак, чыстая серада. У чысты чацвер, да ўсходу сонца, стараліся памыцца ў лазні ці хаця б у карыце-начоўках, балеі. Лічылі, наогул, што чысты, ці "страсны " тыдзень быў часам разгулу нячыстай сілы. Увесь жа тыдзень старанна рыхтаваліся да свята: мылі сталы, лавы, вокны, дзверы. Бялілі печ, а то і сцены. Выскаблівалі, вымывалі падлогу (калі яна была ў хаце), вытрасалі сеннікі, перамывалі хатняя начынне, посуд. Да дня Вялікадня варылі, пяклі, смажылі розныя стравы: булкі, пірагі, каўбасы, сала, фарбавалі і варылі яйкі. Рытуальнай стравай з'яўлялася чырвонае яйка, асвянцонае ў царкве ці касцёле. Пісанкі вялікага распаўсюджання на тэрыторыі Беларусі не мелі. Напярэдадні Пасхі, ці Вялікадня, у лубку-сявеньку складвалі саму "пасху", ці велікодную булку ці пірог, а то і бохан чорнага хлеба, чырвоныя яйкі. У царкве ці касцёле адбывалася пышнае ўрачыстае богаслужэнне. Гэтай пышнасцю духавенства імкнулася прыцягнуць масы веруючых да царквы ці касцёла. Пасля заканчэння ўсяночнай пачыналася асвячэнне прынесеных ястваў. 3 царквы ці касцёла вярталіся як мага хутчэй, бо, згодна народным павер'ям, хто раней пачне разгаўляцца, таму будзе ў гэтым годзе ўдача ў яго справах і добрае здароўе. Урачыстае святочнае снеданне пачыналася з чырвонага асвянцонага яйка. Кожны з'ядаў сваю долю яйка са свянцонай соллю і прымаўся за сыр, тварог са смятанай, сала вэнджанае, смажанае мяса, каўбасу, пірагі. Наядаліся пры гэтым да адвалу. Скончыўшы разгаўленне, старыя ў доме клаліся спаць, а малодшыя бралі чырвоныя яйкі і адпраўляліся на вуліцу гуляць у "біткі". Туканкі гэтыя прадаўжаліся амаль увесь тыдзень. У гэтыя дні качаліся на арэлях, каталі яйкі па жолабе ці "лубку". Трэба адзначыць, што яйка ў велікоднай абраднасці займала асобнае месца. Яно з'яўлялася сімвалам жыцця, сонца, вясенняй абуджанай прыроды. Фарбаванне яек, выпяканне пірагоў існавала ва ўсходніх славян і іншых народаў яшчэ задоўга да прыняцця хрысціянства. Так, у раскапаных курганах авараў, якія датуюцца IV ст. н.э., археолагі знаходзяць шалупінне фарбаваных яек, у той час як святкаванне Вялікадня афіцыйна зацверджана хрысціянскай царквой толькі ў 526 годзе. Адной з асаблівасцей беларускага Вялікадня з'яўляецца хаджэнне валачобнікаў у ноч з першага на другі дзень, Валачобніцтва, апрача Беларусі, сустракаецца толькі ва ўсходніх раёнах Польшчы ды дзе-нідзе ў сербаў. Валачобніцтва на тэрыторыі Беларусі больш распаўсюджана ў яе цэнтральнай і паўночна-заходняй частцы, амаль не сустракаецца яно на Палессі. У некаторых месцах жанчыны хадзілі пець асобна ад мужчын. Мужчыны часцей хадзілі спяваць на другі дзень Вялікадня. Валачобныя песні выконваліся толькі ў першыя дні Вялікадня пад акампанемент скрыпкі, радзей – гармоніка. У песнях "валачобным " называецца сам падарунак, які дарылі валачобнікам за іх віншавальныя песні. Звычайна яны віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі. Аграрныя дахрысціянскія элементы ў Вялікадні яскрава відаць не толькі ў памінаннях нябожчыкаў у першы ці другі тыдзень, а і ў рытуальных акрапленнях вадою скаціны, жылля, гаспадарчых пабудоў. Як вядома, Пасха, ці Вялікдзень – старадаўняе свята жывёлаводаў. Пазней яно ператварылася ў земляробчае, час правядзення якога вылічваецца па месяцавым календары. Вялікдзень заўсёды бывае ўслед за вясеннім раўнадзенствам. Песні валачобныя – гэта гімн наступаючай вясне, сонцу, цяплу. Яны, відавочна, зарадзіліся незалежна ад калядаў і сталі ўнікальнай з'явай. Характэрна, што асвянцоныя на Вялікдзень хлеб, соль, як і косці ад велікоднага стала, шалупінне ад яек ці самі велікодныя яйкі выкарыстоўваліся ў земляробчай працы, збіралі і закапвалі на ніве, каб пасевы не пацярпелі ад градабою. Скарынкі хлеба выкарыстоўвалі пры першым выхадзе на сяўбу зернявых, пры выгане скаціны ў поле і г. д. У шэрагу раёнаў Беларусі Вялікдзень быў і памінальным днём. У першы дзень яго ішлі на могілкі і качалі на магілах велікодныя яйкі, у іншых месцах там жа і частаваліся, пакідаючы трошкі гарэлкі і закускі нябожчыкам. У каталікоў быў распаўсюджаны звычай хадзіць на магілы на пяты дзень Вялікадня. Чацверты дзень Вялікадня ў шэрагу месцаў адзначалі як градавую сераду. Гэты дзень называлі яшчэ лядовым. У гэты дзень у царкве ставілі свечкі ад граду. У заходніх раёнах Беларусі свечкі на магілы насілі яшчэ ў дзень грамніц, а найчасцей – у дзень усіх святых – першага лістапада па новаму стылю, аднак на могілках не частаваліся і нічога з яды не пакідалі. А ў большасці ж раёнаў Беларусі Вялікдзень мёртвых як раней, так і цяпер адзначаюць у аўторак, радзей – у панядзелак. Гэта так званая Радаўніца, ці Радуніца.

 

ДЗЯДЫ.

Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі, і старыя, і малыя, хто на гэтай сялібе жываў, хлеба-солі ждаў. Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі, к свайму сталу, к нашаму прыпечку, хлеба-солі засылайце, каб было чым душы памінаць год ад году, век ад веку." Дзяды – гэта гуманны памінальны абрад, якім беларускі народ спрадвеку ўшаноўваў памяць памерлых продкаў. Адбываліся яны ў асноўным у суботу, напярэдадні Змітравага дня. Дзяды – своеасаблівы абрад, некалі ён падмацоўваўся вераю, нібыта душа нябожчыка сыходзіць у гэты дзень на зямлю. Вось чаму да сустрэчы Дзядоў старанна рыхтаваліся: мужчыны прыбіралі панадворак, жанчыны завіхоўваліся ў хаце, як перад прыняццем дарагіх гасцей. Праціралі і завешвалі новымі ручнікамі абразы. Рабілася гэта дзеля таго, каб паказаць продкам, наколькі дбала падтрымліваецца нашчадкамі парадак у гаспадарцы. На могілкі ішлі ўсей сям'ёй. Успаміналі памерлых сваякоў, маліліся, амаль над кожнай магілай, галасілі жанчыны, прыпаўшы тварам да насыпу, звяртаючыся да нябожчыка як да жывога. Калі вярталіся дадому, то пачыналі памінальную вячэру. Стол на Дзяды ахопліваў ледзь не ўсю нацыянальную кухню. Разам з абавязковымі рытуальнымі стравамі гатавалі ласункі якія былі асабліва любімыя ў памерлых сваякоў. Пачыналі вячэру часцей за ўсё тады, калі надыходзіў час запальваць агонь.

Апраналіся па-святочнаму, засцілалі стол белым абрусам. Гаспадар хаты ці старэйшы ў сям'і, запаліўшы свечку, прымацоўваў яе каля абразоў ці ставіў на стол і чытаў малітву. У народзе падтрымліваецца вера, што душы продкаў нябачна прысутнічаюць у хаце, для іх проста на стол, на акно ў асобную пасудзіну ў самым пачатку адліваецца гарэлка і адкладваецца ад кожнай стравы. Як і на звычайных памінках, вельмі часта пачыналі з куцці. Потым гаспадар падымаў чарку, памінаў нябожчыкаў, жадаў жывым прыждаць наступных Дзядоў. Застолле праходзіла ва ўспамінах памерлых добрым словам, і добрым словам стараліся гаварыць толькі на сумныя тэмы. Сядзелі за сталом доўга. Гаварылі: "Трэба і паплакаць, і пашкадаваць пакойнічкаў, то яны нас не забудуць". Стол, як правіла, пакідалі непрыбраным – для падмацавання сіл памёршых, толькі засцілалі яго зверху абрусам. Так адзначаліся "Дзяды" раней і зараз.

 

НАРАДЖЭННЕ І ХРЭСЬБІНЫ ДЗІЦЯЦІ.

Пры набліжэнні родаў жанчына імкнулася, каб пра гэта ведалі як мага менш людзей. Калі ў гаспадарцы меўся іншы будынак, то жанчына ішла туды. Калі свабоднага будынку не было, то роды праходзілі ў хаце. На гэты час муж выправаджваў усіх з хаты. Даваў ім работу і наказваў хутка не вяртацца дадому. Рабіліся захады, каб пра наступленне родаў не даведаліся дзяўчаты. Калі ж здаралася такая неспадзяванка, дзяўчына ўваходзіла ў хату ў час родаў, яна павінна была расплясці касу, набраць у рот вады і даць парадзісе выпіць са свайго роту – інакш роды пройдуць вельмі цяжка і ўсе абвінавацяць у гэтым дзяўчыну. Роды адбываліся ўзімку ў хаце, улетку – у выраўнях, хлявах, гумнах. Бывала, што ў час родаў парадзіха звярталася ў хату сваіх бацькоў і там жыла пасля родаў шэсць-восем дзён. Да парадзіхі звалі бабку-павітуху, па якую ішоў муж або замужная жанчына. Адпраўляючыся да павітухі, адразалі акрайчык хлеба, пасыпалі яго соллю і бралі з сабой. Па прыходзе да бабкі-павітухі гаварылі: "Хадзі, бабулічка, к нам. Нешта нашай маладусі ня дужа ладна дзелаецца." Накіроўваючыся да парадзіхі, бабка брала з сабой пірог або кавалачак хлеба. Бабка выконвала як рацыянальныя заходы да парадзіхі так выкарыстоўвала і розныя магічныя прыёмы. Нованароджанага бабка ніколі не брала голымі рукамі, а замотвала ў старое адзенне, каб яно пасля дзіцяці жыло ў багацці. Потым бабка перавязвала пупавіну пасмачкай чыстага лёну ці суравай ніткай. Пупавіну пераразалі хлопчыку на сякеры, нажы, дубовай кары ці кавалачку хлеба, малатку. Дзяўчынцы пераразалі на грэбні, верацяне, нітках, кружках, на нажніцах. Усе гэтыя прадметы вызначалі будучую працу дзяцей. Пупавіна адвальвалася на чацверты-пяты дзень, і маці хавала яе ў куфар ці запіхвала ў дзірку, якая была прасвідравана для гэтай мэты ў сцяне хаты. Калі дзіцяці спаўнялася сем гадоў, яму давалі вузельчык з пупавінай развязаць, каб "развязаць свой розум". Першае купанне таксама было абрадам. Пры першым купанні дзіця ляжала тварам на захад ці поўнач, а ў ваду клалі якія-небудзь прадметы. Існавала павер'е: калі дзіцяці пасля першага купання пакласці на правы бок, то яно ў далейшым жыцці будзе ўсё рабіць правай рукой і наадварот. Існавала сістэма варожбаў аб будучым лёсе дзіцяці ў залежнасці ад яго дня нараджэння: панядзелак – народзіцца няўмека, аўторак – нараджаюцца працавітыя людзі, серада – неакрэслены лёс, чацвер – будзе шанцаваць, але хуткая смерць, пятніца – лайдак, злодзей, субота – шчаслівымі, удачлівымі, нядзеля – самыя шчаслівыя людзі, якіх чакае шанцаванне і поспех. Бабка пры купанні давала імя, а святар як правіла пагаджаўся. Светару неслі падарунак, каб ён назваў дзіця. Звычайна святар даваў імя дзіця па календару. Пасля нараджэння дзіця ўсе жанчыны павіны былі наведаць парадзіху, акрамя цяжарных, а тая што ішла ў адведку, абавязкова павінна былі паляжаць у ложку. Хрэсбіны імкнуліся адсвяткаваць у дзень царкоўнага хрышчэння. Без запрашэння на гэтую ўрачыстасць ніхто не прыходзіў. Хрэсбіны ўключалі ў сябе агульнае частаванне. Усе жанчыны, што ішлі на хрэсбіны неслі з сабой прадукты. Спецыяльнай абрадавай стравай на хрэсбінах з'яўлялася бабіна каша, якую гатавала павітуха, або хросная бабка. Для гэтай стравы куплялі новы гаршчок, які потым разбівалі. У час падзелу кашы, якая амаль заўсёды заставалася за кумам, прыходзіў бусел, які віншаваў бацькоў і прыносіў ляльку (калыску). На хрэсбінах заўсёды прысутнічалі песні, якія былі пранізаны малітвамі за лепшую долю дзіця. Бабіну кашу хутка з'ядалі, каб дзіця пачало хутчэй гаварыць і хадзіць. Вялікае значэнне меў абмен падарункамі паміж парадзіхай і кумамі і бабкай-павітухай. Як правіла парадзісе даравалі ручнік, абрус, хустку. Для бабкі і кумоў наміткі. Затым бабка рабіла магічныя дзеянні, каб лёс дзіця быў шчаслівы, пасля якіх быў рытуальны танец. Да найбольш важных падзей, што суправаджаліся абрадавымі дзеяннямі і завяршалі сімвалічнае далученне навароджанага да сям'і і грамады адносіліся: ачышчэнне дзіцяці пасля царкоўнага памазання, з'яўленне першага зуба, першыя крокі і першае пастрыжэнне. Пакуль збіраліся госці дзіцяці купалі. Так адбывалася ачышчэнне. Для гэтага абраду існавала асабістая сумесь з вады, аўса і хмелю. Пры ачышчэнні дзіця ставілі на ножкі, а на яго галаву клалі абаранкі. Купала дзіця бабка-павітуха, прычым дзіця было ў начоўках. Гэтай сумессю мылі твар усіх, хто быў у гасцях і выціралі ручніком. Пасля ачышчэння ваду вылівалі ў месца дзе ніхто не хадзіў і куды не заглядала сонца і месяц. Увесь гэты абрад адбываўся на трэці дзень пасля хрышчэння. Звычаі і абрады ачышчэння навароджанага завяршалі хрэсбінныя ўрачыстасці

 

ВЯСЕЛЛЕ.

Калі хлопцу і дзяўчыне прыйшоў час жаніцца і яны незнаёмы паміж сабой, іх родзічы наймаюць сваху ці сваццю для знаёмства маладых. Сваха звычайна бывае жанчына, якая ўмее ўгаварыць маладых аб заключэнні паміж імі шлюбу. Пасля згоды маладых бацькі маладога пасылаюць да маладой сватоў (бывае і так, што маладая не дае згоды на шлюб з гэтым хлопцам, а бацькі хлопца і дзяўчыны згодны на іх шлюб па ранейшай дагаворанасці паміж сабой). Для сватаўства бацькі жаніха разам з сваім сынам пасылаюць да бацькоў нявесты свата (сваццю). Сватам з'яўляецца мужчына, які добра ведае жаніха 1 можа яго добра расхваліць нявесце, каб яна дала згоду на шлюб. Сваты, зайшоўшы ў хату да бацькоў нявесты, звычайна не гавораць прама аб іх мэце прыходу. Яны прадстаўляюць сябе гандлярамі або паляўнічымі, або яшчэ кім-небудзь, што прывяло да хаты нявесты знянацку. Напрыклад за пакупкай чаго-небудзь, або заблукалі па дарозе ці хочуць купіць у іх што-небудзь. Калі бацькі нявесты даюць згоду ім дапамагчы ў іх просьбе, тады сваты ставяць на стол тое, што яны прынеслі з сабою: гарэлку і закуску. Абавязкова хлеб і соль для ўдачы. Сват запрашае паглядзець нявесту і расказвае ёй пра ўсе дадатныя рысы жаніха. Калі нявеста дае згоду на шлюб, бацькі жаніха і нявесты дагаворваюцца паміж сабой аб парадку правядзення вяселля: дзень правядзення вяселля, аб пасагам нявесты і г.д. Паколькі гутарка праходзіць з выпіўкай і закускай гэта інакш называецца запасны. Збоку нявесты яе бацькі пасылаюць да жаніха сваіх людзей, каб даведацца якая гаспадарка ў жаніха, яго багацце, яго паводзіны сярод сваіх суседзяў, яго працавітасць. Гэта называецца выгляды. Але выгляды праводзяцца не заўсёды, бо могуць даведаюцца ўсё пра жаніха праз яго суседзяў ці іншых людзей, якія добра ведаюць жаніха. Падрыхтоўка да дня вяселля праводзяцца бацькамі жаніха і нявесты паасобку. Абмяркоўваюць каго запрасіць на вяселле, колькі патрэбна ежы і спірту, хто будзе шаферам у маладога і што будзе шаферкамі ў маладой. У дзень вяселля госці жаніха і нявесты збіраюцца асобна ў жаніха і нявесты. Шаферкі апранаюць нявесту ў вясельнае адзенне (вянок на галову, фату і г. д.). Шафер жаніха прымацоўвае да грудзей кветнікі. У царкве поп вянчае жаніха і нявесту. Аб'яўляе іх мужам і жонкай, надзявае на іх пальцы пярсцёнкі, жадае жыць доўга ў каханні і згодзе. Пасля вянчання пра развод паміж мужам і жонкай нельга было і думаць, так як гэты абрад паходзіў ад бога, і каб развесціся трэба было зноў звярнуцца да яго. Калі жаніх разам са сваім сватам, абвязаным ручніком, шаферамі і родзічамі забіралі з сабой нявесту, то трэба было ім плаціць выкуп за падушкі для нявесты на таргах брату або сястры нявесты. Нявесту садзілі разам жаніхом на ўпрыгожаныя калёсы – у каней на шыі былі звонкія бубянцы, якія далёка былі чутны, калі ехала вяселле. На шляху язды вяселлю перагароджвалі дарогу, каб лепш разглядзець нявесту і патрабаваць выкуп ад жаніха. Звычайна жаніх адкупліваўся гарэлкай і закускай. Нявесту бацькі жаніха сустракалі перад сваім домам з хлебам і соллю. Пасля чаго запрашалі ўсіх гасцей збоку нявесты і жаніха за стол, дзе працягвалася вяселле з песнямі і гульнямі. За сталом на куцце садзіцца нявеста каля яе шаферкі, хросныя бацька і маці і ўсе родзічы, каб замужам быў дастатак нявесту садзяць на кажух, перавернуты ўверх поўсцю. Бацькі нявесты ставяць на стол перад ёй посуд з падарункамі, пасля чаго ўсе госці кладуць падарункі ад сябе. Госці п'юць, закусваюць, пяюць вясельныя песні. Гасцей збоку жаніха абавязкова абвязвалі вышытымі ручнікамі бацькі нявесты, а збоку нявесты – бацькамі жаніха. Галоўнай дзеючай асобай і павагай карыстаўся ў час вяселля сват, які быў тамадой яе. У канцы вяселля музыкант іграў марш кожнаму прысутнаму на вяселлі, за што яго адорвалі грашмі, хто колькі мог. У хаце нявесты пасля яе ад'езду да жаніха рыхтавалі адпраўку прыданага. Звычайна гэта быў куфар з падрыхтаванымі раней трубкамі саматканага палатна або адзенне. Прыданае таксама давалі зямлёй, жывёлай і іншым. Для дастаўкі прыданага намячалася па згодзе паміж бацькамі сватоў колькасць чалавек і падвод. Звычайна вяселле праходзіла тры дні. Нельга было гуляць вяселле ў пасты і посныя дні згодна закона Божага. На другі дзень вяселля жаніх прыходзіў да бацькоў нявесты з бутэлькай гарэлкі абвязанай чырвонай стужкай і запрашаў іх да сябе ў госці. Каб дапамагчы гаспадару правесці вяселле з меньшай стратай для гаспадаркі, бо людзі жылі бедна, некаторыя блізкія родзічы сваёй вёскі запрашалі гасцей з вяселля да сябе ў госці ў канцы вяселля. Гэтая дзея называлася перазоўкамі.

Дадатак №2

 

 

Народная гульня “Пеўні”

 

Двое жадаючых хлапчукоў становяцца ў цэнтр круга. Яны падымаюць адну нагу, і, стоячы на адной назе пачынаюць штурхаць адзін аднаго, пакуль хто-небудзь з іх апынецца за кругам, або стане на дзве нагі.

 

Народная гульня “Красачкі”

 

Дзеці становяцца ў тры карагоды: першы – тры чалавекі, другі – шэсць чалавек і трэці – усе астатнія. Першы і трэці карагоды ходзяць ў кірунку гадзіннікавай стрэлкі, а другія – супраць. Пакуль гучыць музыка, дзеці водзяць карагоды. Як толькі музыка спыняецца, Купалінка называе колер. Дзеці павенны знайсці што-небудзь гэтага колеру. Хто не знайшоў – выбывае з гульні. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль не застанецца маленькі карагод на тры чалавекі – гэта пераможцы.

 

Народная гульня “Саракі”

 

Гучыць народная песня “Саракі”. Тры чалавекі робяць карагод, усе астатнія праходзяць ланцужком праз гэты карагод. Калі музыка сціхае, тыя, хто робяць карагод пытаюцца злавіць таго. хто ў гэты момант праходзе праз карагод і знаходзіцца ў цэнтры. Каго зловяць – той становіцца ў карагод і з астатнімі пытаецца схапіць тых, хто праходзіць праз карагод, г.з. становіцца вядучым.Зноў гучыць музыка. Гульня працягваецца да той пары, пакуль усе не стануць у карагод, і пакуль вядучыя, якіх з кожным разам становіцца ўсё больш і больш, не зловяць усіх.

Дадатак № 3

ЗАБАЎЛЯЛЬНАЯ ГУЛЬНЯ

ЗАПАВЕТ ПРОДКАЎ”

 

Задачы:

нагадаць змест раздзелаў праграмы;

узнавіць і абагаціць веды, атрыманыя падчас правядзення праграмы;

садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню падлеткаў.

Словы педагога:

Прывітанне, мае дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама паважаныя госці нашай гульні! Сёння мы з вамі адправімся ў падарожжа.

Але, не хвалюйцеся, нам не патрэбна тут жа купляць білеты, збіраць паходныя ранцы, хвалявацца аб цяжкасцях дарогі. Таму што падарожжа наша будзе незвычайным. Мы адпраўляемся ў экспедыцыю па Кругляншчыне. Мэта нашага падарожжа – ўзнавіць і абагульніць тыя веды, якія вы атрымалі падчас нашага праекту .

Наша забаўляльная гульня будзе складацца са станцый, на якіх мы будзем прыпыняцца падчас падарожжа.

На першай станцыі “Запавет зямлі” нас чакаюць выпрабаванні “Крыжаванка” і “Хлебны шлях”.

Наступны прыпынак “Запавет мовы”. На гэтай станцыі мы ўзгадаем прымаўкі і правядзём моўную хвілінку.

Апошняя станцыя нашага падарожжа “Запавет памяці”. Яна дазволіць нам звярнуцца да святаў і абрадаў нашых продкаў.

Кожнае аб’яднанне - гэта каманда.

А паколькі гэта не толькі падарожжа, але і спаборніцтва, у якім будуць пераможцы і пераможаныя, дазвольце пазнаёміць вас з журы: якое будзе ацэньваць нашых удзельнікаў (прадстаўленне журы).

Ітак, падарожжа пачынаецца! Першае заданне, якое вы павінны выканаць на станцыі “Запавет зямлі” называецца “Крыжаванка” (3’). Вам неабходна як мага хутчэй разгадаць прапанаваныя крыжаванні. Хто зробіць хутчэй, атрымае сваё першае зярнятка.

 

КРЫЖАВАНКА

1t1638878993ae.gif .

2.

3.

4.

1. Чалавек, які працуе на зямлі (земляроб).

2. Ветравы млын (вятрак).

3. Месца, у якім зярно ператвараецца ў муку. (млын)

4. Раней ім аралі зямлю (плуг)

5. Галаўны ўбор з кветак і каласоў (вянок).

 

Малайцы! Вы вельмі добра справіліся з заданнем. Але наперадзе іх яшчэ шмат. Конкурс “Хлебны шлях” дазволіць вам не толькі узгадаць людей, дзякуючы якім хлеб прыходзіць на наш стол, але і праявіць свае акцёрскія таленты. Для гэтага неабходна, каб з кожнай каманды па чарзе выходзілі жадаючыя, якія будуць цягнуць паперку з заданнем і выконваць яго з дапамогай жэстаў. У сваю чаргу каманды павінны здагадацца, працу каго адлюстроўваюць удзельнікі. Зярнятка атрымоўвае тая каманда, якая першай падыме руку і дасць дакладны адказ.

Калі ласка, пачынаем!

Слова нашаму паважанаму журы.

II.

Мова,

Пявучая родная мова,

Ты ўладарка нявызнанных скарбаў.

Столькі значэнняў, гучанняў і фарбаў

Мае ў сабе тваё кожнае слова. (А. Зарыцкі)

Вось і апынуліся мы на прыпынку “Запавет мовы”. А тут – свае заданні. Напачатку, мы правядзём з вамі моўную хвілінку. Калі вы памятаеце, мы з вамі складалі слоўнік цікавых, рэдкіх і дыялектных слоў роднай мовы. І зараз вам належыць паказаць свае веды. Кожнай камандзе будзе прапанаваны спіс слоў, якія трэба растлумачыць за пэўны час, а менавіта – 3 хвіліны. Кожнае слова будзе каштаваць 1 зярнятка. Перамагае тая каманда, слоўнік якой будзе больш поўным і дакладным. Калі ласка, час!

 

Моўная хвілінка

Фіранка – занавеска, аздобная заслона на акно.

Алей – расліннае масла.

Дубец – тонкігібкі прут, розга.

Зазор – шчыліна, вузкі прамежак паміж прылеглымі прадметамі.

Дыван – выраб з варсістай тканіны (кавёр).

Істота – жывы арганізм, чалавек або жывёла.

Келіх –бакал, стакан.

Кволы – слабы, хілы, нетрывалы.

Лёс – доля, становішча ў жыцці.

Моц – фізічная сіла, магутнасць, канцэнтрацыя.

Паганы – нядобры, дрэнны, подлы.

Пакута – мука.

Патыліца – задняя частка галавы.

Гума – рызіна.

Рып – рэзкі гук (скрип).

Слоік – невялікая шкляная пасудзіна.

Гасцінец – падарунак; дарога, шлях, тракт.

Чулы – уважлівы, спагадлівы.

Шалік – шарф.

Ява – рэальнасць.

А пакуль паважанае журы падводзіць вынікі, мы працягваем.

Нашы продкі казалі:

Старая пасловіца вавекі не зломіцца.

На прымаўку і суда няма.

Добрая прыказка не ў брыво, а ў вока.

А вы ведаеце прымаўкі? Вось мы зараз і праверым. Вам прапануюцца лісткі з прымаўкамі. Але, тут толькі адна частка, другую ж вам давядзецца напісаць самім. На гэта вам таксама будзе адведзены пэўны час – 10 хвілін. Кожная пагаворка ацэньваецца ў адно зерне.

Калі ласка, падрыхтаваліся. Пачынаем!

Без карысці і мёд горкі.

Будзь смелы не языком, а дзелам.

Любі другога, як сябе самога.

Любіш катацца, любі і саначкі вазіць.

Не пазірай на свет чужымі вачамі.

Упярод падумай, а потым скажы.

Паважай другіх, і цябе будуць паважаць.

Працаваць не любіш – чалавекам не будзеш.

Дзве работы зараз не зробіш.

Рана ўстанеш – многа зробіш.

Адна пчала мёду не носіць.

Не глядзі, каб скора, а глядзі, каб добра.

Якая справа – такая і слава.

Чалавек невучоны – што тапор нетачоны.

Птушка моцная крыламі, а чалавек сябрамі.

Чалавек без радзімы, што птушка без песні.

Добрае помні, злое забывай.

Сам сябе не хвалі, няхай людзі пахваляць.

Хлеб – усяму галава.

Лепшае вадзіца з роднай крыніцы.

Вы цудоўна спраўляецеся з заданнямі. Але, я бачу, вы засядзеліся. Таму прапаную вам гульню “Пеўні”. У гульні па чарзе будуць удзельнічаць па аднаму з прадстаўнікоў каманд. Гуляючыя закладваюць рукі за спіну, падгінаюць адну нагу і, скачучы на другой, штурхаюць праціўніка грудзьмі ці плячом. Той, хто страціць раўнавагу і стане на зямлю дзвюма нагамі або выйдзе за абазначанае кола, з’яўляецца пераможаным. І, канешне, за кожную перамогу каманда атрымлівае зярнятка.

Пачынаем!

Калі ласка, журы, аб’явіце вынікі папярэдніх конкурсаў!

III. – А мы з вамі па крысе дабраліся да апошняй станцыі нашага падарожжа “Запавет памяці”.

Дык давайце ж узгадаем, якія святы прыйшлі да нас з сівых гадоў мінуўшчыны.

Беларускі народны каляндар – адна з форм духоўнага жыцця нацыі, сістэма свят, прысвяткаў, абрадаў, гульняў і ігрышчаў, пэўных дзён-забарон, што замацаваны ў быце і фальклоры беларусаў і з’яўляюцца арыенцірам пры выкананні сельскагаспадарчых работ і адпачынку у гадавым, сезонным, месячным цыкле.

Зараз вы па чарзе будзеце называць святы, якія святкуюцца на Беларусі і даты іх правядзення пажадана, як мага болей дакладна. Каманда, якая не зможа назваць чарговае свята – праіграла.

Калі ласка, пачынаем!

Святы:

Зіма:

Студзень: Каляды; Шчодрая Куцця (13); Новы год па старым стылі (14); Хрышчэнне (19), Таццяна (25).

Люты: Грамніцы (15); Масленіца (канец лютага, пачатак сакавіка).

Вясна:

Сакавік: Саракі – 40 мучанікаў (22).

Красавік: Благавешчанне (7); Вербніца (нядзеля перад Вялікаднём); Вялікдзень; Радаўніца (аўторак другога тыдня).

Май: Юр’еў дзень(6); Мікола (22).

Лета:

Чэрвень: Сёмуха (Святая тройца).

Ліпень: Купалле (Ян, Іван Купальны) (з 6 на 7); Пятра і Паўла (12).

Жнівень: Ілля (2); Зажынкі (14); Макавей (Спас мядовік) (14); Праабражэнне (Яблычны спас) (19); Прачыстая (28)

Восень:

Верасень: Багач (21); Дажынкі.

Кастрычнік: Пакровы (14).

Лістапад: Дзяды (2); Піліпаўка (28).

Зараз мне хацелася б звярнуць больш пільную ўвагу на такія святы як Купалле, Масленіца і Каляды. Гэтыя святы прыйшлі да нас з вякоў мішуўшчыны, прыцярпелі пэўныя змены, але і на сённяшні дзень святкуюцца амаль у кожнай беларускай сям’і, у кожным горадзе і населеным пункце. Што ведаеце аб гэтых святах вы, мы зараз і паглядзім. Паслухайце правілы наступнага конкурсу: у трох вуглах нашай залы вісяць таблічкі з назвамі свят. Я буду задаваць вам пытанні, а вы станавіцеся ў той вугал, дзе вісіць назва свята, аб якім, на вашу думку, ідзе размова. Кожны адказвае толькі сам за сябе. У выпадку правільнага адказа кожны з вас прыносіць сваёй камандзе 1 зерне. Майце на ўвазе, што некаторым з вас давядзецца растлумачыць свой выбар. А за правільнасцю вашых адказаў будзе сачыць наша паважанае журы.

Увага! Пытанні!

Галоўным сімвалам свята з’яўляецца вогнішча (Купалле).

Падчас праходжання свята можна есці толькі малочныя стравы. Мясныя забаронены (Масленіца).

Месца, дзе праводзіцца гэта свята, звычайна агароджваецца, абсаджваецца дрэўцамі або абносіцца плятнём (Купалле).

Адным з яскравых сімвалаў свята з’яўляецца зорка (Каляды).

Гэта самае вясёлае свята (Усе святы).

Падчас гэтага свята абуджаюцца і маюць найбольшую моц нядобрыя сілы (Купалле).

На гэта свята ходзяць з песнямі па хатах і жабруюць (Каляды).

На гэта свята звычайна варожаць (Усе святы).

Гэта свята прынята лічыць днём прабуджэння ад сну бога сонца Ярылы (Масленіца).

- Вы ўсе малайцы! Паслухаем, што скажа наша журы. Яно падвядзе вынікі і абвесціць пераможцаў нашага падарожжа…

- Давайце ўсе разам павіншуем нашых пераможцаў, каманду… гучнымі апладысментамі! Прыміце, калі ласка, дыпломы і падарункі!

Ад прадзедаў з пакон вякоў

Нам засталася спадчына.

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай!

- Хлопчыкі і дзяўчынкі, любіце і шануйце сваю родную зямлю і родную мову, паважайце сваіх продкаў і адзін аднаго, захоўвайце традыцыі і звычаі роднага краю. Памятайце, што вы ўладары сваей зямлі і яе лёсу!

- А наша падарожжа скончылася. І перад тым, як разысціся, я хацела б даведацца, які з перыядаў праграмы “Нам засталася спадчына” вам спадабаўся і запомніўся лепш за ўсе астатнія. Для гэтага вам неабходна наклеіць кветачкі на адпаведныя каласкі з назвамі перыядаў. Акрамя таго, звярніце ўвагу на прапанаваную мішэнь. Яна складаецца з трох кругоў, у кожным з іх напісана: “актыўны ўдзельнік”, “удзельнік”, “глядач”. Напішыце, калі ласка, сваё прозвішча і імя ў тых кругах, назвы якіх адпавядаюць ступені вашага ўдзелу ў гульні.

Вялікі дзякуй! Да новых сустрэч!

 

Дадатак № 4

ГУТАРКА ”ТРАДЫЦЫІ МАЁЙ СЯМ’І. РАДАВОД”

 

Задачы:

Пазнаёміць дзяцей з самім вызначэннем сямейных традыцый

Прыцягнуць увагу дзяцей да неабходнасці захавання сваіх сямейных традыцый.

Пазнаёміць з паняццем генеалогія, род, радавод, продак, нашчадак, сям'я.

Даць прыклад складання генеалагічнага дрэва.

Уступ:

Шаноўныя сябры, мы неаднаразова чулі слова “Продак”. А давайце паспрабуем адказаць на наступныя пытанні: А хто такі продак? (апыт дзяцей)

Адказ педагога: Продак – гэта найстарэйшы сваяк па бацькаўскай або матчынай лініі, або пакаленне, якое жыла задоўга да цяперашняга часу.

Часта побач са словамі продак ці продкі згадваюць словы нашчадак і нашчадкі – гэта людзі будучых пакаленняў. А пад пакаленнем разумеюць людзей, якія нарадзіліся прыкладна ў адзін і той жа час, звычайна ў адзін год.

А зараз давайце паспрабуем самі даць азначэнне слова сям'я.

(апыт дзяцей)

Адказ педагога: Сям'я – гэта група сваякоў, якія разам жывуць, адзін аднаму дапамагаюць і адказваюць сябар за сябра.

Таксама мы неаднаразова чулі слова род.

А што такое род? Род – гэта калектыў кроўных сваякоў, якія вядуць паходжанне ад агульнага продка.

А яшчэ мы неаднаразова чулі слова традыцыі – традыцыі народа, сямейныя традыцыі, а што такое традыцыі?

Адказ педагога: Традыцыі – гэта сродак перадачы норм, паводзін, поглядаў, густаў, перакананняў, меркаванняў, духоўных каштоўнасцяў, звычаяў, спосабаў дзейнасці.

Пытанні:

1. Чым сям'я адрозніваецца ад роду?

2. Колькі пакаленняў налічвае ваша сям'я?

3. Што такое традыцыі?

3. Якія ёсць традыцыі ў вашай сямі?

4. Якія святы святкуюцца ў вашай сям’і

5. Якія сямейныя рэліквіі захоўваюцца ў вашай сям’і.

 

Але паразмаўляўшы аб’ сям’і і асноўных паняццях, якімі мы сёння будзем карыстацца, я хачу звярнуць вашу ўвагу на такія сямейныя традыцыі, як традыцыі шанавання роду.

Некалі даўно ў дзяцінстве або яшчэ зусім нядаўна вы, гуляючы, крычалі: "Цур! Я першы!"; "Калодачкі!". Адкуль гэта павялося?

Аказваецца, здаўна, яшчэ ў эпоху паганства, людзі пакланяліся сваім далёкім продкам – турам, заклікалі іх на дапамогу ў цяжкую хвіліну загаворамі. З цягам часу слова “тур” ператварылася ў “цур”. А потым з’явіўся добра вядомы вам беларускі бог Чур – абаронца роду.

Ведаючы, хто твае дзяды, прадзеды, у якім сваяцтве находзішся з іншымі людзьмі, ты знаходзіш як бы жывую сувязь з гісторыяй. Мы ўжо гаварылі, што гісторыя – першым чынам навука аб людзях. Таму гэтак значная тая яе галіна, якую завуць генеалогіяй, г.з .вывучэннем родаслоўя.

Сёння ў нашай краіне шмат людзей цікавяцца сваім радаводам, а вось у Японіі гэтым цікавіліся заўсёды, яны ведаюць часам сваіх сваякоў да 30-га калена.

На Беларусі таксама раней было прынята ведаць свой радавод, асабліва сярод шляхты. Але і сярод простага народа такія традыцыі існавалі.

(Вось што запісаў адзін навуковец са слоў старога чалавека: “Мяне дзядуля ўвесь час прымушаў вучыць нашу пароду. Я і ведаю: мой дзядуля – Зянон, ён нарадзіўся ад Рыгора, Рыгор – ад Нічыпара, Нічыпар – ад Андрэя, Андрэй – ад Пятра, Пётр – ад Яўхіма, Яўхім – ад Яна. Бачыш – сем калёнаў. Ад майго дзеда Зянона – мой бацька Мікіта, ад яго – я ўсяго дзевяць калёнаў.”

А ці можна наогул пазнаць свой радавод – пералік пакаленняў аднаго роду, які ўсталёўвае паходжанне і ступені сваяцтва?

Часта ў побыту людзі ўжываюць наступныя паняцці:

Зяць – муж дачкі,

Ятроўка – жонка сына,

Цесць – бацька жонкі,

Цёшча – маці жонкі,

Свёкар – бацька мужа,

Свякруха – “маці мужа,

Дзевер – брат мужа,

Залвіца – сястра мужа,

Сваячка – сястра жонкі,

Мачаха – няродная маці (жонка бацькі),

Айчым – няродны бацька (муж маці),

Пасербка – няродная дачка аднаго з мужоў,

Пасерб – няродны сын аднаго з мужоў.

Для гісторыка-даследчыка дадзеныя генеалогіі – неацэнная крыніца. Яны дапамагаюць арыентавацца ў бяскрайнім моры імёнаў гістарычных дзеячаў. Прасочваючы роднасныя сувязі той або іншай асобы, навуковец палягчае сабе рашэнне шматлікіх задач, адшуквае падыходы да разгадкі складаных пытанняў, і веды аб мінуўшчыне становяцца больш паўнакроўнымі, бачнымі.

На самой справе, уявім на хвіліну, што мы пажадалі бы паглыбіцца прыкладна на 400-500 гадоў, каб пазнаёміцца з нашымі сваякамі якія жылі тады. Ці шмат іх было? Паспрабуем падлічыць толькі некалькі пакаленняў нашых прамых родзічаў.

Такім чынам, у кожнага з нас двое бацькоў. У іх таксама былі бацькі – нашы дзяды і бабулі. Іх будзе ўжо чацвёра. У наступным пакаленні пойдуць прадзеды і прабабулі – 8 чалавек. Прапра дасць 16 чалавек. Т.ч. з кожным пакаленнем лік прамых сваякоў падвойваецца, павялічваецца ў геаметрычнай прагрэсіі.

Выходзіць, калі мы паспрабуем прыкінуць свой род за 10 пакаленняў, то атрымаем больш 1000 прамых нашых продкаў. А калі ўлічыць радзіну і ў шырэйшым плане? Дзядзькі, цёткі, стрыечныя браты і сёстры і г.д. Сапраўды, мы ходзім па зямлі, па якой некалі хадзілі тысячы і тысячы родных нам людзей.

Улічым яшчэ і тое, што раней роднасныя сувязі гулялі куды вялікшую ролю, чым зараз. Ведалі і памяталі такіх родзічаў, якіх можна было бы назваць дзевятай вадой на кісялі. Больш таго, у разлік ішло і някроўнае сваяцтва: хрысцілі дзіця – хросныя бацька і маці шанаваліся як сваякі, а калі ажаніліся на сёстрах – станавіліся шваграмі.

Вы таксама можаце скласці свой радавод. Яе можна намаляваць у выглядзе традыцыйнага дрэва, на якім якія жывуць сваякі пазначаюцца лісцем зялёнага колеру, памерлыя – жоўтымі. Лісце паміраюць і падаюць, але само дрэва роду працягвае жыць. Можна скласці радавод графічна.

Ёсць два варыянту запісу радаводу: узыходны (ад нашчадка, які складае радавод, да ўсіх яго продкам) і сыходны (ад агульнага родапачынальніка да ўсіх яго нашчадкам). Не забудзьце, што прадстаўнікі аднаго пакаленні пры вычэрчванні дрэва павінны нахадзіцца на адным узроўні. Пры згадванні жанчыны трэба паказваць яе дзявоцкае прозвішча. Не забудзецеся таксама ўказаць род заняткаў вашага продка ці сваяка-сучасніка. Каб ведалі і Вы і мы, што за людзі складалі ваш род, і ці вартыя Вы да таго, каб працягваць іх справу на карысць Айчыны і грамадства.

1 Прыведзены па матэрыялах этнакультурнага праекта «Спадчына» Мн. БДУ 2005г.

2 Там жа…

 

42

t1638878993af.gif

 

в формате Microsoft Word (.doc / .docx)
Комментарии

Изучите, пожалуйста, правила публикации в данном сообществе.

7 December 2021