Канспект урока па беларускай мове «Правапіс не (ня) з прыметнікамі» (6 класс)
Правапіс не (ня) з прыметнікамі
Мэты: садзейнічаць засваенню правіл напісання не (ня) з прыметнікамі; развіваць арфаграфічную пільнасць; спрыяць выхаванню павагі да роднага слова.
Ход урока:
1.Аргмомант.
2.Праверка дамашняга задання.
Пр. 177.
-Успомніце, як пішуцца назоўнікі з не (ня)?
3.Слоўнікавы дыктант.
Невідзімка, няўвага, не таварыш, а вораг, невуцтва, няволя, не давер, а падазронасць, нядоля, непагадзь, незабудка, невыразнасць.
4.Вывучэнне новай тэмы.
Эпіграф:
О матчына мова! Маленства вясна!
Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,
Бо ты, як і маці, на свеце адна.
А.Бачыла
-Як вы разумееце гэтыя словы?
Чытаем правіла ў падручніку.
-Параўнайце правапіс не (ня) з прыметнікамі і назоўнікамі.
На дошцы запісаны словы: невялікі, нясмачны.
-Ад чаго залежыць напісанне не або ня?
Разгледзім схему ў падручніку.
5. Замацаванне новай тэмы.
Пр. 254 (вусна). Прачытайце сказы, растлумачце правапіс.
Пр. 256. Спішыце 3-5 сказ, падкрэсліце арфаграмы.1-2 сказ вусна.
Фізкультхвілінка.
Заданне. Паглядзіце відэаролік. Запішыце словы, якія вы не ведалі. Утварыце словазлучэнні з процілеглым значэннем.
https://www.youtube.com/watch?v=ctFjENyAbDk
Алей смачны-
Патэльня гарачая-
Кроп свежы-
Заданне. Злучыце пары слоў (на дошцы).
Небагаты малы
Невясёлы смелы
Небаязлівы сумны
Невялікі пасіўны
Неактыўны бедны
Пр. 257. Запішыце сказы, выдзеленыя словы замяніце сінонімамі.
6.Дамашняе заданне.
Скласці тэкст, каб у ім ужываліся 5-7 прыметнікаў з не (ня).
7. Рэфлекія.
Закончыце сказы:
Сёння я даведаўся…
Мне спадабалася…
Цяжкім было…
Добра мы папрацавалі:
Тэму з вамі вывучалі,
На пытанні адказалі
І адзнакі атрымалі.
Хутка празвініць званок,
Усім дзякуй за урок!