Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні вучняў 6 класа з дапамогай электроннага курсу «Гісторыя Беларусі» у сістэме дыстанцыйнага навучання
Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні вучняў 6 класа з дапамогай электроннага курсу “Гісторыя Беларусі” у сістэме дыстанцыйнага навучання
Ганчар Вольга Мікалаеўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №15 г. Мінска”
вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, магістр гістарычных навук
У сучасных умовах галоўнай задачай адукацыі з’яўляецца не толькі атрыманне вучнямі пэўнай сумы ведаў, але і фарміраванне ў іх уменняў і навыкаў самастойнага набыцця ведаў. У адпаведнасці з Канцэпцыяй інфарматызацыі агульнай адукацыі ў якасці адной з галоўных задач зацвярджаецца фарміраванне інфармацыйнай кампетэнтнасці.
XXI стагоддзе – сапраўдная вяха ў гісторыі дыстанцыйнага навучання.
У вучняў 6 класа толькі пачынае фарміравацца цікавасць да гісторыі Беларусі, да новага для іх прадмету, таму вельмі важна, наколькі цікава і пазнавальна праходзяць вучэбныя заняткі. Таму ў мяне з’явілася ідэя аб стварэнні дыстанцыйнага курсу па гісторыі Беларусі для навучэнцаў 6 класа, прызначанага для дапамогі як навучэнцам пры вывучэнні дадзенага прадмета, так і для настаўнікаў пры падрыхтоўцы да вучэбных заняткаў, алімпіяд, конкурсаў, НПК. Мэта: выкарыстанне электроннага курсу “гісторыя Беларусі” у сістэме дыстанцыйнага навучання як сродку рэалізацыі кампетэнтнага падыходу сярод вучняў 6 класа. У ходзе рэалізацыі праекту мяркуецца запатрабаванасць усімі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу электроннага курсу “гісторыя Беларусі” у сістэме дыстанцыйнага навучання ва ўмовах развіцця інфарматызацыі, магчымасць ўдасканалення і пашырэння сферы ўжывання (у падтрымку асноўнай адукацыі, выхаваўчых мерапрыемстваў).
Ва ўмовах станаўлення інфармацыйнага грамадства мяняюцца мэты, якія стаяць перад сістэмай адукацыі ў цэлым і навучаннем гісторыі ў прыватнасці.
Дыдактычныя матэрыялы ўтрымліваюць практычныя заданні, накіраваныя перш за ўсё на фарміраванне прадметных кампетэнцый навучэнцаў, прадугледжаных вучэбнай праграмай. Адзначым, што прадметныя кампетэнцыі вучняў фарміруюцца непасрэдна ў рамках вучэбнага прадмета “гісторыя Беларусі” і накіраваны на засваенне прадметнага зместу айчыннай гісторыі. Праца па іх выкананні на меркаванне настаўніка можа быць арганізавана ў ходзе ўрочнай і пазавучэбнай работы навучэнцаў, а таксама на факультатыўных і гуртковых занятках па прадмеце.
Прапанаваныя для забеспячэння навучання гісторыі Беларусі ў 6 класе дыдактычныя заданні па сваёй структуры і змесце ў поўнай меры адпавядаюць вучэбнай праграме па айчыннай гісторыі. Для кожнага з раздзелаў, з улікам рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу да падрыхтоўкі навучэнцаў, прапануюцца разнавідныя заданні, адпаведныя сфармуляваным у вучэбнай праграме спосабам вучэбна-пазнавальнай дзейнасці.
Структура электроннага курса “Гісторыя Беларусі”:
Тлумачальная запіска;
Нарматыўныя дакументы;
Блокі (каляндар, апісанне курсу, абмен паведамленнямі, HTML, выпадковы запіс з слоўніка);
Рэсурсы (старонкі, гіперспасылкі, файлы, тэчкі, кнігі);
Модулі (заданні, рабочыя сшыткі, апытанні, чаты. Форумы, гласарый, тэсты, лекцыі);
Цікавае і карыснае (дадатак).
Правядзенне навучальных заняткаў з выкарыстаннем электроннага курсу “Гісторыя Беларусі” дазваляе павысіць цікавасць да вывучэння прадмета. Дадзены від дзейнасці дае магчымасць настаўніку праявіць творчасць, індывідуальнасць, пазбегнуць фармальнага падыходу да правядзення вучэбных і факультатыўных заняткаў.
Прапанаваныя матэрыялы складзеныя ў адпаведнасці з фармулёўкамі спосабаў вучэбна-пазнавальнай дзейнасці, названымі ў вучэбнай праграме. Фармулююцца агульныя спосабы дзейнасці, якія вызначаюць спецыфіку прадмета “Гісторыя Беларусі”. Гэты дзейнасны кампанент звязаны з фарміраваннем і развіццём базавай інфармацыйнай кампетэнцыі, якая заключаецца ў засваенні інфармацыі і ўменні яе ўжываць.
Падрыхтоўка вучэбных заняткаў з выкарыстаннем дадзенага электроннага курса – сур’ёзны, творчы працэс, кожны элемент якога павінен быць прадуманы і асэнсаваны з пункту гледжання ўспрымання навучэнца.
Дадзены электронны курс дае магчымасць выкарыстоўваць на навучальным занятку карты, малюнкі, партрэты гістарычных дзеячаў, відэафрагменты, дыяграмы.
Значнасць праекта складаецца ў тым, што яго прымяненне дазваляе стварыць гнуткую сістэму ўзаемадзеяння, якая накіравана на рэалізацыю паспяховага ўзаемадзеяння школы і навучэнцаў, удасканалення прафесійнага майстэрства настаўніка.
Гісторыя чалавецтва – гэта гісторыя бесперапыннага навучання чамусьці новаму. Больш таго, усё жыццё чалавека – пастаянны працэс пазнання сябе, навакольнага свету і свайго месца ў ім. Сотні і нават тысячы гадоў навучанне мела на ўвазе цесны асабісты кантакт вучня з настаўнікам, для чаго патрабавалася наведванне спецыяльных школ або запрашэнне выкладчыка на дом. Пры наяўнасці матывацыі, гэты метад адукацыі даваў выдатныя вынікі, але быў даступны далёка не для ўсіх.[2]
Спіс выкарыстаных крыніц:
Алексушин, Г.В. Компьютерные программы в преподавании истории // Преподавание истории в школе. 1995. - № 5. – С.73-74.
Технологии дистанционного обучения [Электронный ресурс].-Режим доступа: http://dl.nw.ru/theories/technologies/index.shtml.-Дата доступа: 08.11.2016.
Горбункова Ольга Ивановна